Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І прамовіў зноў ГОСПАД да Майсея:
2 «Загадай сынам Ізраіля выдаліць з табару ўсіх пракажоных, хворых на выцёкі і апаганеных ад нябожчыка.
3 Як мужчыну, так і жанчыну выдаліце з табару, каб не паганілі табару, дзе Я жыву паміж вамі».
4 Так і зрабілі сыны Ізраіля, і выдалілі іх па-за табар, як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі.
5 І загадаў ГОСПАД Майсею, кажучы:
6 «Скажы сынам Ізраіля: Калі мужчына або жанчына дапусьціцца якога грэху адносна людзей, і парушыць загад ГОСПАДА, то будзе той чалавек вінаваты.
7 Дык няхай яны вызнаюць грэх свой і аддадуць тое, што забранае, таму, перад кім саграшылі, з дадаткам пятай часткі.
8 Калі ў яго няма чалавека, якому мог бы зьвярнуць, дык мусіць ГОСПАДУ пасьвяціць гэта, няхай будзе гэта сьвятару, апрача барана, ахвяраванага на перамольваньне, каб ім ачысьціць яго.
9 Усе сьвятыя дары, якія прыносяць сьвятару сыны Ізраіля, яму належаць.
10 Сьвятыя дары кожнага Ізраільцяніна будуць належаць сьвятару. Усё, што хто дасьць сьвятару, яму належыць».
11 І сказаў ГОСПАД Майсею:
12 «Вось што скажы сынам Ізраіля: Муж, жонка якога распусьнічала, ашукваючы мужа,
13 ды спала з чужым мужчынам, і муж яе пра гэтая ня ведаў, і дапусьцілася яна нячыстасьці, але няма сьведкаў на пацьвярджэньне, якія злавілі б яе на распусьце,
14 і дух падазрэньня ахапіў мужа супраць жонкі сваёй, ці яна сапраўды спракудзілася, ці не,
15 тады няхай прывядзе ён яе да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай. Ня вылье аднак на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра падазрэньня, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну.
16 Дык няхай прывядзе яе сьвятар і паставіць перад ГОСПАДАМ.
17 Няхай возьме сьвятар пасьвенчанай вады ў гліняны посуд і няхай возьме зямлі з падлогі Сялібы і ўложыць у ваду.
18 І паставіць сьвятар жанчыну перад ГОСПАДАМ, адкрые валасы ёй ды паложыць на яе рукі ахвяру выяўленьня або падазрэньня; ваду ж горкую, якая нясе праклён, сьвятар будзе трымаць у руцэ сваёй.
19 Тады запрысягне ён жанчыну і скажа ёй: “Калі сапраўды ніводзін мужчына не ляжаў з табой, і калі з іншым не спаганілася ты што да мужа твайго, тады вада горычы і праклёну не прынясе табе шкоды
20 Калі аднак была ты нявернай мужу свайму ды сталася праз гэта нячыстая, бо іншы мужчына, а ня твой муж ляжаў з табой, выліваючы (насеньне),” —
21 тады сьвятар пракляне жанчыну прысягай праклёну і скажа ёй: “Няхай аддасьць цябе ГОСПАД праклёну і клятве ў народзе тваім, і няхай счэзьне ўлоньне тваё і апухне жывот твой.
22 Няхай вада праклёну пранікне ў нутро тваё, каб апух жывот твой ды апала ўлоньне тваё”. Жанчына адкажа: “Амэн, амэн”.
23 І напіша сьвятар на скрутку словы праклёну, а пасля змые іх вадою горычы
24 і дасьць выпіць жанчыне горкую ваду, якая нясе праклён, каб вада праклёну пранікла ў яе і спрычыніла горкі боль.
25 Потым возьме сьвятар з рук жанчыны ахвяру падазрэньня, і патрасе перад ГОСПАДАМ, і складзе яе на ахвярнiку.
26 Потым возьме з яе поўнай жменяй частку яе як памятную частку i спаліць яе на ахвярнiку, а пасьля дасьць жанчыне выпіць вады.
27 Калі вып’е жанчына ваду праклёну і калі сапраўды была яна нячыстай і нявернай мужу свайму, вада праклёну пранікне ў яе, выклікаючы горкі боль. Улоньне яе ападзе і жывот апухне, і станецца тая жанчына праклятаю ў народзе сваім.
28 Калі аднак тая жанчына не была нячыстай, але, наадварот, чыстай, то застанецца бяз шкоды i зноў будзе нараджаць дзяцей».
29 Такі вось закон адносна падазрэньня, калі жонка не стрымае вернасьці свайму мужу і праз гэта станецца нячыстай,
30 або калі муж ейны стане яе падазраваць, тады ён паставіць яе перад ГОСПАДАМ, а сьвятар споўніць усё, што прадпісана.
31 Муж яе будзе без віны, а тая жонка адкажа за грэх свой.

Кніга Лікі, 5 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.