Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Адпомсьці за сыноў Ізраіля Мадыянцам, а потым далучыся да народу свайго».
3 І адразу загадаў Майсей: «Узбройце спаміж сябе мужчынаў на вайну, каб яны маглі выканаць помсту ГОСПАДА над Мадыянцамі.
4 Выбярыце па тысячы мужчынаў з кожнага пакаленьня Ізраіля і пашліце іх на вайну».
5 І выдзелена было па тысячы з кожнага пакаленьня, значыць, дванаццаць тысячаў здольных да бою.
6 Іх выправіў Майсей з Пінхасам, сынам Элеазара сьвятара. Даў ім таксама посуд сьвяты і трубы, каб у трывозе трубіць.
7 Калі паводле загаду ГОСПАДА ваявалі яны супраць Мадыянцаў, выбілі яны ўсіх мужчынаў
8 і валадароў іхніх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, пяць валадароў гэтага народу, а таксама Білеама, сына Бэора, забілі мячом.
9 І ўзялі яны ў палон жанчынаў іхніх і дзяцей, і як здабычу ўзялі ўсю жывёлу іхнюю і ўсю маёмасьць,
10 а гарады, пасяленьні і табары іхнія спалілі агнём.
11 І забралі яны здабычу сваю, як людзей, так і жывёлу.
12 І прывялі яны палонных, і здабычу, і нарабаванае да Майсея і Элеазара сьвятара, і да ўсяе супольнасьці сыноў Ізраіля ў табар на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону.
13 Майсей, сьвятар Элеазар i ўсе князі супольнасьці выйшлі з табару на сустрэчу ім.
14 І загневаўся Майсей на начальнікаў войска, на тысячнікаў і сотнікаў, якія вярталіся з вайны.
15 І ён сказаў ім: «Чаму вы захавалі ўсіх жанчынаў?
16 Ці ж не яны за намовай Білеама паганілі сыноў Ізраіля і нявернымі зрабілі вас перад ГОСПАДАМ праз Пэора, таму і нішчаны быў народ ГОСПАДАЎ?
17 Дык забіце ўсіх дзяцей мужчынскага роду i ўсіх жанчынаў, якія жылі з мужчынамі.
18 Дзяўчат жа і ўсіх жанчынаў, ня жыўшых з мужчынамі, пакіньце сабе.
19 І вы будзьце па-за табарам сем дзён. Хто забіў чалавека або дакрануўся да забітага, мусіць ачысьціцца ў трэйці і ў сёмы дзень, як вы, так і палонныя вашыя.
20 Таксама адзеньне і ўсе вырабы са скуры, і што зроблена з воўны казінай, i ўсе драўляныя рэчы павінны быць ачышчаны».
21 Так вось сказаў Элеазар сьвятар ваярам, якія былі на вайне: «Такое прыказаньне закону, якое загадаў ГОСПАД Майсею:
22 Золата, срэбра, медзь, жалеза, цына, волава
23 і агулам усё, што можа прайсьці праз агонь, няхай агнём будзе ачышчана. Што не пераносіць агня, няхай будзе асьвечана вадой ачышчэньня.
24 У сёмы дзень памыеце адзеньне вашае і, ужо ачышчаныя, увойдзеце ў табар».
25 І сказаў ГОСПАД Майсею:
26 «Палічыце ўсё, што здабыта, ад чалавека да жывёлы, ты і Элеазар сьвятар, і начальнікі родаў.
27 І падзеліш здабычу папалам паміж тымі, што ваявалі і выйшлі на вайну, і паміж ўсёй грамадой.
28 І выдзеліш частку ГОСПАДУ ад тых, што ваявалі, і якія былі на вайне — адно жывое на пяцьсот, як з людзей, так і з валоў, аслоў і авечак.
29 І дасі гэта Элеазару сьвятару як ахвяру ГОСПАДУ.
30 А з паловы сыноў Ізраіля вазьмі адну частку з пяцідзесяці: з людзей, валоў, аслоў і авечак, з усяго жывога, і дасі гэта лявітам, якія служаць пры Сялібе ГОСПАДА».
31 Майсей і сьвятар Элеазар усё выканалі, як ім загадаў ГОСПАД.
32 А здабыча, якую ваяры здабылі, лічыла шэсьцьсот семдзесят пяць тысячаў авечак,
33 семдзесят дзьве тысячы валоў,
34 шэсьцьдзесят адну тысячу аслоў,
35 а людзей, значыць дзяўчат, якія яшчэ не жылі з мужчынамі, было разам трыццаць дзьве тысячы.
36 Палова дадзена была тым, што былі на вайне: трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авечак,
37 і з гэтага ГОСПАДУ далі шэсьцьсот семдзесят пяць авечак,
38 трыццаць шэсьць тысячаў валоў, з чаго ГОСПАДУ далі семдзесят два,
39 трыццаць тысяч пяцьсот аслоў, з якіх ГОСПАДУ далі семдзесят два,
40 і шаснаццаць тысячаў дзяўчат, з якіх ГОСПАДУ далі трыццаць дьзве асобы.
41 І аддаў Майсей сьвятару Элеазару дары, прызначаныя ў ахвяру ГОСПАДУ, па загаду, дадзеным ГОСПАДАМ Майсею.
42 А палова для сыноў Ізраіля, якую ўзяў Майсей у тых, што былі на вайне, складала:
43 трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот авечак,
44 трыццаць шэсьць тысячаў валоў,
45 трыццаць тысячаў пяцьсот аслоў
46 і шаснаццаць тысячаў дзяўчат.
47 З гэтае часткі, належнай сынам Ізраіля, узяў Майсей адну пяцідзясятую частку з людзей і жывёлы і аддаў яе лявітам, якiя служылi пры Сялібе ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.
48 І вось прыйшлі да Майсея ваяры, начальнікі дружынаў войска, тысячнікі і сотнікі,
49 і сказалі Майсею: «Мы, слугі твае, праверылі лічбу ваяроў, якіх мы мелі пад рукой сваёй, і выявілася, што ні адзін не загінуў.
50 Дзеля гэтае прычыны прынесьлі мы ў ахвяру ГОСПАДУ ўсе знойдзеныя вырабы з золата: бранзалеты, наплечнікі, пярсьцёнкі, кольцы і нашыйнікі — для ачышчэньня душаў нашых перад ГОСПАДАМ».
51 І ўзялі Майсей і сьвятар Элеазар золата і ўсе каштоўнасьці.
52 Золата, аддадзенага тысячнікамі і сотнікамі ў ахвяру ГОСПАДУ, было шаснаццаць тысячаў семсот пяцьдзясят сыкляў.
53 А кожны з ваяроў меў яшчэ свой здабытак.
54 Дык Майсей і сьвятар Элеазар узялі золата ад тысячнікаў і занесьлі ў Намёт Спатканьня як памятны дар сыноў Ізраіля для ГОСПАДА.

Кніга Лікі, 31 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.