Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І Майсей распавёў усё сынам Ізраіля, што яму ГОСПАД загадаў.
2 І сказаў Майсей правадырам пакаленьняў Ізраіля: «Вось што загадаў ГОСПАД:
3 Калі хто [з мужчынаў] пашлюбуе што ГОСПАДУ або зьвяжа сябе прысягай, няхай не парушыць словы свае, але ўсё, што абяцаў, споўніць.
4 Калі жанчына шлюбавала штосьці ГОСПАДУ, або зьвязала сябе прысягай, і яна яшчэ ў доме бацькі свайго і маладых гадоў,
5 то калі б бацька даведаўся пра шлюбаваньне, якое яна абяцала, або пра прысягу, якой яна зьвязала сябе, і ён прамаўчаў, яна зьвязаная шлюбаваньнем. Што яна шлюбавала або прысягала, няхай споўніць.
6 Калі ў той дзень, калі пачуе бацька яе, ён забароніць ёй гэта, дык шлюбаваньні яе і прысягі будуць няважныя. Міласьцівы будзе ёй ГОСПАД, таму што бацька запярэчыў.
7 Калі, аднак, выйдзе яна замуж, але зьвязана яна шлюбаваньнем або прысягай вуснаў сваіх, зьвязала яна душу сваю,
8 і калі пачуе муж яе і, пачуўшы, не запярэчыць, то яна зьвязаная шлюба-ваньнем і павінна споўніць, што абяцала.
9 А калі пачуў бы муж і запярэчыў у той жа дзень, то шлюбаваньні яе, якія дала, і словы, якімі зьвязала душу сваю, няважныя; няхай будзе ёй міласьцівы ГОСПАД.
10 Што прыракалі б удовы або разьведзеныя — важнае, няхай споўняць.
11 Калі жонка ў доме мужа зьвязала сябе шлюбаваньнем або прысягаю,
12 і калі пра гэта даведаўся муж, і маўчаў, і не пярэчыў шлюбаваньню, няхай яна споўніць тое, што абяцала.
13 А калі б ён запярэчыў, то яна не зьвязаная прысягай, бо муж супрацівіўся. Няхай будзе ёй міласьцівы ГОСПАД.
14 Калі б яна шлюбавала або прысягай зьвязала сябе, ад волі мужа залежыць, ці споўніць яна гэта, ці не.
15 А калі муж ведаў, але маўчаў, ды з дня на дзень адкладаў прысуд свой, то што яна прыракала або запрысягла, павінна споўніць, бо муж ведаў, але маўчаў.
16 Калі б жа ён запярэчыў праз нейкі час пасьля таго, як даведаўся, адказны будзе ён за правіну сваю».
17 Такія вось законы, якія перадаў ГОСПАД Майсею адносна мужа і жонкі, бацькі і дачкі, калі яна яшчэ ў юнацтве жыве ў доме бацькоў.

Кніга Лікі, 30 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.