Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 У першы дзень сёмага месяца няхай будзе ў вас сьвяты сход; у той дзень не рабіце ніякай работы, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.
2 Складзіцё ахвяру цэлампаленьня на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,
3 а таксама ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на аднаго бычка, дзьве дзясятыя на барана,
4 і адну дзясятую на кожнае ягня.
5 І казла як ахвяру за грэх, для ачышчэньня вашага.
6 Апрача ахвяры цэлапаленьня на пачатак месяца разам з ахвяраю хлебнай і апрача штодзённай ахвяры цэласпаленьня, лучна з ахвяраю хлебнай і вадкай, складайце іх на мілы пах ГОСПАДУ.
7 У дзясяты дзень таго сёмага месяца адбудзецца сьвяты сход і пост; нельга рабіць у той дзень ніякай работы.
8 У ахвяру цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ складзіцё бычка, барана і сем гадавых ягнят без заганы,
9 і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,
10 і адну дзясятую на кожнае з сямі ягнят.
11 І таксама казла ў ахвяру за грэх, апрача таго, што ахвяроўваюць за праступак дзеля ачышчэньня і штодзённага цэласпаленьня разам з ахвярамі хлебнымі і вадкімі, на мілы пах ГОСПАДУ.
12 У пятнаццаты дзень сёмага месяца адбудзецца сьвяты сход. Нельга ў той дзень рабіць ніякай работы. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.
13 У ахвяру цэласпаленьня складзіцё на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, два бараны, чатырнаццаць ягнят гадавых без заганы.
14 І ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзясятыя [эфы] на кожнага бычка; дзьве дзясятыя на кожнага барана,
15 i па адной дзясятай на кожнае з чатырнаццаці ягнят.
16 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
17 У другі дзень [прынесіцё] дванаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
18 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярай з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
19 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня, ахвяраў хлебных і вадкіх.
20 У трэці дзень — адзінаццаць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць гадавых ягнят без заганы.
21 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
22 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
23 У чацьвёрты дзень — дзесяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
24 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
25 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы штодзённай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
26 У пяты дзень — дзевяць бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
27 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
28 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
29 У шосты дзень — восем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
30 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
31 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
32 У сёмы дзень — сем бычкоў, два бараны і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы.
33 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
34 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
35 У восьмы дзень адбудзецца сьвяты сход; ня будзеце ніякай работы рабіць у той дзень.
36 І складзіцё цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы.
37 І ахвяру хлебную і ахвяру вадкую, лучна з ахвярамі з бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы.
38 І казла ў ахвяру за грэх, ня лічачы пастаяннай ахвяры цэласпаленьня і ахвяраў хлебных і вадкіх.
39 Гэтыя ахвяры маеце складаць ГОСПАДУ пад час сьвятаў вашых, незалежна ад таго, што ахвяруеце паводле шлюбаваньняў вашых, або як дабравольныя дары на ахвяры цэласпаленьня, на ахвяры хлебныя, на ахвяры вадкія, і на ахвяры мірныя».

Кніга Лікі, 29 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.