Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І прыйшлі дочкі Цэлафхада, сына Хэфэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду Манасы, сына Язэпа, а імёны іхнія: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
2 І сталі яны перад Майсеем і Элеазарам сьвятаром, і князямі, і перад ўсёю супольнасьцю каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, і сказалі:
3 «Бацька наш памёр у пустыні, і ня ўдзельнічаў у бунце Караха супраць ГОСПАДА, але памёр у граху сваім. Ён ня меў сыноў.
4 Ці ж можа счэзнуць імя ягонае з роду ягонага, бо ня меў ён сына? Дайце нам спадчыну паміж братоў бацькі нашага».
5 І прынёс Майсей справу іхнюю на суд ГОСПАДА.
6 І ГОСПАД сказаў яму:
7 «Справядліва дамагаюцца дочкі Цэлафхада. Дай ім уласнасьць між братоў бацькі іхняга, і няхай яны маюць спадчыну.
8 Сынам жа Ізраіля скажы так: “Калі чалавек памрэ бяз сына, спадчына ягоная пераходзіць на дачку.
9 Калі б ня меў дачкі, спадкаемцамі сталі б браты ягоныя.
10 Калі б і братоў не было, аддасьцё спадчыну братам бацькі яго.
11 Калі б і братоў у бацькі не было, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў родзе ягоным, і ён возьме спадчыну”. Як загадаў ГОСПАД Майсею, такі будзе сынам Ізраіля сьвяты і вечны закон».
12 І сказаў ГОСПАД Майсею: «Узыйдзі на гэту гару Абарым і паглядзі адтуль на зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля.
13 Калі агледзіш яе, ты пойдзеш да народу свайго, як пайшоў брат твой, Аарон,
14 бо вы зьняважылі Мяне ў пустыні Сін падчас бунту супольнасьці, бо не захацелі аб’явіць сьвятасьці Маёй перад імі, [даючы ім] вады». Гэта вада Мэрывы каля Кадэшу ў пустыні Сін.
15 І сказаў Майсей ГОСПАДУ:
16 «Няхай прызначыць ГОСПАД, Бог духаў і кожнага цела, чалавека, які кіраваў бы зграмаджэньнем гэтым,
17 i мог бы выступіць перад імі, выводзіць іх і ўводзіць, каб ня стаўся народ ГОСПАДАЎ як авечкі без пастуха».
18 І сказаў яму ГОСПАД: «Вазьмі Егошуа, сына Нуна, чалавека, на якім прабывае Дух; і ўскладзі рукі твае на яго.
19 І пастаў яго перад Элеазарам сьвятаром i ўсёй супольнасьцю, і перад абліччам усіх дай яму даручэньні.
20 І ўладай сваёй падтрымай яго, каб слухала яго ўся супольнасьць сыноў Ізраіля.
21 Стане ён перад Элеазарам сьвятаром, а ён пра яго параіцца з ГОСПАДАМ праз суд урыму. Паводле загаду ягонага будзе выходзіць і ўваходзіць ён сам, і ўсе сыны Ізраіля з ім, і ўся супольнасьць».
22 Майсей зрабіў так, як яму загадаў ГОСПАД. Паклікаў Егошуа, паставіў яго перад сьвятаром Элеазарам і ўсім прысутным народам,
23 і, усклаўшы на галаву ягоную рукі, паставіў яго правадыром, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.

Кніга Лікі, 27 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.