Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Загадай Элеазару, сыну Аарона сьвятара, каб сабраў з пажарышча кадзільніцы, а агонь няхай выкіне з іх куды далей, бо яны асьвячоныя,
3 тыя кадзільніцы, сьмерцю грэшнікаў. Няхай з іх зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярнiка, таму што іх прынесьлі ГОСПАДУ, і яны асьвячаны, ды каб былі яны сынам Ізраіля як перасьцярога».
4 І прынёс Элеазар кадзільніцы мядзяныя, якія прынесьлі тыя, што былі спалены, і перарабілі іх на бляху на пакрыцьцё ахвярнiка,
5 на памяць сынам Ізраіля, каб ніхто чужы, якi не належыць да нашчадкаў Аарона, не прыносіў кадзіла перад аблічча ГОСПАДА ды не сталася з ім тое, што з Карахам і супольнікамі ягонымі, як казаў яму ГОСПАД праз Майсея.
6 Назаўтра ўся супольнасьць сыноў Ізраіля наракала на Майсея і Аарона, кажучы: «Вы выгубілі народ ГОСПАДАЎ».
7 І калі сабралася ўся супольнасьць супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да Намёту Спатканьня. У той час воблака ахутала Намёт і зьявілася слава ГОСПАДА.
8 Майсей і Аарон прыйшлі перад Намёт Спатканьня.
9 І сказаў ГОСПАД Майсею:
10 «Адыйдзіцеся ад грамады гэтай, бо хачу іх выгубіць у момант». Яны тады ўпалі вобліч.
11 І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі кадзільніцу i, узяўшы агня з ахвярнiку, улажы кадзіла на верх, i пасьпяшай жвава да народу, каб заступіцца за яго, бо ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, і пачалася кара».
12 Калі гэта зрабіў Аарон і прыбег да царквы, ужо пачалася зараза, і ён палажыў кадзіла і заступіўся за народ.
13 Ён стаў паміж памёршымі і жывымі, і пляга спынілася.
14 А тых, што згінула, было чатырнаццаць тысячаў семсот, апрача памёршых з прычыны Караха.
15 Потым вярнуўся Аарон да Майсея да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і спынілася пляга.
16 І сказаў ГОСПАД Майсею:
17 «Скажы сынам Ізраіля і вазьмі ад іх па кію ад кожнага калена, ад усіх князёў пакаленьняў, дванаццаць кіёў. Напішы імя кожнага на кіі.
18 А на кіі лявітаў напішы імя Аарона. Будзе па адным кіі на князя кожнага пакаленьня.
19 І палажы іх у Намёце Спатканьня перад Каўчэгам Сьведчаньня, дзе Я з табою сустракаюся.
20 Каго з іх Я выбяру, таго кій закрасуе, і гэтак спыню Я нараканьні сыноў Ізраіля, якімі яны наракаюць на вас».
21 І загадаў Майсей сынам Ізраіля, і далі яму ўсе князі кіі ад кожнага пакаленьня. Было дванаццаць кіёў, і кій Аарона паміж іх.
22 Гэтыя кіі палажыў Майсей перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня.
23 Калі на другі дзень увайшоў Майсей у Намёт Спатканьня, убачыў, што закрасаваў кій Аарона з пакаленьня Левія, выпусьціў пупышкі, закрасаваў і зрадзіў сьпелыя мігдалы.
24 І вынес Майсей ад аблічча ГОСПАДА ўсе кіі да усіх сыноў Ізраіля. Яны ўбачылі, і кожны ўзяў кій свой.
25 І ГОСПАД сказаў Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад Каўчэгам Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць збунтаваных. Спыні такім чынам нараканьні іх перада Мною, каб не загінулі».
26 І Майсей зрабіў, як загадаў яму ГОСПАД.
27 І сказалі сыны Ізраіля Майсею: «Мы прападаем, гінем, усе паміраем!
28 Хто толькі прыступіцца да Сялібы ГОСПАДА, памірае. Ці ўсе мы да апошняга будзем вынішчаны?»

Кніга Лікі, 17 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.