Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Паведамі сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі ўвойдзеце ў зямлю пражываньня вашага, якую Я дам вам,
3 і будзеце складаць ахвяры ГОСПАДУ, цэласпаленьні або як спаўненьне шлюбаваньняў, або дабравольна прыносячы дары, або пры ўрачыстасьцях вашых, каб прынесьці мілы пах ГОСПАДУ з валоў ці авечак,
4 тады той, хто прыносіць ахвяру сваю ГОСПАДУ, павенен прынесьці ў ахвяру хлебную дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэйцяй гіну алею.
5 Як ахвяру вадкую павінен даць разам з ахвярай цэласпаленьня або з ахвярай мірнай чацьвёртую частку гіну віна на кожнае ягня.
6 Разам з ахвярай з ягняці складзеш дзьве трэці эфы пшанічнай мукі, запраўленай адной трэцяй гіну алею.
7 Поруч у ахвяру вадкую з віна адну трэйцюю гіну прынясеш на мілы пах ГОСПАДУ.
8 Калі складаеш у ахвяру цяля на цэласпаленьне або ў ахвяру як спаўненьне шлюбаваньня, або ў ахвяру мірную ГОСПАДУ,
9 дасі разам з цялём у ахвяру хлебную тры дзясятыя часткі эфы пшанічнай мукі, запраўленай паловай гіну алею,
10 а ў ахвяру вадкую дасі палову гіну віна на мілы пах ГОСПАДУ.
11 Так трэба рабіць пры кожнай ахвяры з цяляці або ягняці як з авечак, так і з козаў.
12 Паводле ліку ахвяраў, якія вы складаеце, так рабеце пры кожнай, паводле лічбы іх.
13 Кожны тутэйшы так павінен рабіць гэта, складаючы ахвяру на мілы пах ГОСПАДУ.
14 Калі б які чужынец, якi жыве ў вас, або які пасяліўся сярод вас, хацеў бы скласьці ахвяру на мілы пах ГОСПАДУ, павінен складаць яе, як і вы.
15 Адна пастанова для царквы і для прыхадняў у-ва ўсе пакаленьні вашыя; як вы, так і прыхадзень будзе перад ГОСПАДАМ.
16 Адзін закон і тая самая пастанова як для вас, так і для прыхадняў, якiя пражываюць у вас”».
17 І сказаў ГОСПАД Майсею:
18 «Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім: “Калі вы прыйдзеце ў зямлю, якую Я вам дам,
19 і калі будзеце есьці хлеб з той зямлі, то выдзяліце перш асаблівы дар ГОСПАДУ.
20 Ад першага цеста вашага печыва прынясіце як асаблівы дар з току.
21 Будзеце складаць пяршыны цеста як асаблівы дар ГОСПАДУ ў-ва ўсе пакаленьні вашыя.
22 Калі праз няведаньне вы ня споўніце ўсіх гэтых загадаў, якія перадаў ГОСПАД праз Майсея,
23 таго ўсяго, што загадаў ГОСПАД праз Майсея, ад дня, у які ГОСПАД загадаў гэта, ды праз усе будучыя пакаленьні вашыя,
24 і забудзе зрабіць гэтае супольнасьць, то павінна ўся супольнасьць скласьці ў ахвяру цялёя ў цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ; да таго адпаведную прадпісаньнем закону ахвяру хлебную і вадкую, і казла ў ахвяру за грэх.
25 Сьвятар ачысьціць усю супольнасьць сыноў Ізраіля і будзе ім адпушчана, бо было гэта зроблена па няведаньні, і яны склалі ахвяру цэласпаленьня і ахвяру за грэх перад абліччам ГОСПАДА за няўвагу сваю.
26 І будзе ўсёй супольнасьці адпушчана, а таксама чужынцам, якiя жывуць сярод іх, бо гэта быў грэх па няведаньні ўсяго народу.
27 Калі хто адзін саграшыць па няведаньні, няхай прынясе аднагадовую казу ў ахвяру за грэх.
28 І сьвятар ачысьціць душу, што па няведаньні саграшыла перад ГОСПАДАМ, і будзе яна ачышчаная, i атрымае адпушчэньне.
29 Адзін закон для ўсіх, як для тутэйшых, так і для чужынцаў, для тых, хто саграшыць па няведаньні.
30 Калі б хто з тутэйшых або з прыхадняў зрабіў гэта сьвядома, то ён зьневажае ГОСПАДА, і будзе вынішчана душа тая спаміж народу свайго,
31 бо ён узгардзіў словам ГОСПАДА і парушыў прыказаньне Ягонае. Такі будзе пакараны і панясе адказнасьць за грэх свой”».
32 І сталася, калі сыны Ізраіля былі ў пустыні, вось, напаткалі яны чалавека, які зьбіраў дровы ў дзень суботы.
33 І прывялі яго да Майсея і Аарона, і да ўсёй супольнасьці.
34 Яны затрымалі яго пад вартай, ня ведаючы, што з ім павінны зрабіць.
35 І ГОСПАД сказаў Майсею: «Гэты чалавек павінен памерці. Няхай уся грамада ўкамянуе яго за табарам».
36 І вывелі яго за табар, і ўкаменавалі яго, як загадаў ГОСПАД, і ён памёр.
37 І сказаў ГОСПАД Майсею:
38 «Аб’яві сынам Ізраіля і скажы ім, каб яны зрабілі сабе фрэнзьлі на краях шатаў сваіх і ўклалі ў іх ніткі з фіялетавага пурпуру.
39 Калі іх убачыце, узгадаеце ўсе прыказаньні ГОСПАДА, каб споўніць іх ды каб не ісьці вам за пажаданьнямі сэрца вашага і вачэй, якія валакуць вас у распуснасьць,
40 каб вы памяталі ўсе прыказаньні Мае і спаўнялі іх, і так былі сьвятымі перад Богам вашым.
41 Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай, каб быць Богам вашым. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»

Кніга Лікі, 15 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.