Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Пашлі людзей, якія выведаюць зямлю Ханаан, якую Я маю даць сынам Ізраіля, па адным з кожнага пакаленьня бацькоў іхніх».
3 Што ГОСПАД загадаў, тое і зрабіў Майсей; і паслаў іх Майсей з пустыні Паран, а ўсе яны князі ў сыноў Ізраіля.
4 Вось імёны іхнія: з пакаленьня Рубэна — Шамуа, сын Закура;
5 з пакаленьня Сымона — Шафат, сын Харэя;
6 з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны;
7 з пакаленьня Ісахара — Ігаль, сын Язэпа;
8 з пакаленьня Эфраіма — Ошэа, сын Нуна;
9 з пакаленьня Бэн’яміна — Пальцы, сын Рафу;
10 з пакаленьня Завулёна — Гадыэль, сын Соды,
11 з пакаленьня Язэпа, пакаленьня Манасы — Гады, сын Сусі,
12 з пакаленьня Дана — Аміэль, сын Гемальлі,
13 з пакаленьня Асэра — Сэтур, сын Мікаэля,
14 з пакаленьня Нэфталі — Нагбі, сын Вафшы,
15 з пакаленьня Гада — Геўэль, сын Махі.
16 Гэта вось імёны мужчынаў, пасланых Майсеем для выведваньня зямлі [Ханаан]. Ошэа, сына Нуна, назваў Майсей потым Егошуа.
17 Пасылаючы іх дзеля выведваньня зямлі Ханаан, Майсей сказаў ім: «Ідзіце праз Нэгеў. Калі прыйдзеце ў горы,
18 разгледзьце зямлю, якая яна, і народ, жыхароў той зямлі, ці моцны ён, ці кволы, ці нямногія лікам, ці шматлікія?
19 І сама зямля ці добрая, ці ліхая? Якія гарады: ці абмураваныя, ці без муроў?
20 Ці глеба ўрадлівая, ці пустая, заросшая дрэвамі, ці бяз дрэваў. Будзьце адважнымі і прынясіце нам пладоў той зямлі». Быў жа час дасьпяваньня вінаграду.
21 Яны пайшлі і выведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэгоў паблізу Хамату.
22 І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, і Шэшай, і Тальмай, сыны Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан, горад Эгіпецкі.
23 Дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі вінаградную галінку з гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два мужчыны. Узялі таксама яблыкаў гранатавых і фігаў і несьлі з таго месца.
24 І назвалі яго далінай Эшколь, таму што адтуль сыны Ізраіля несьлі гронку вінаграду.
25 І вярнуліся выведчыкі зямлі праз сорак дзён, абыйшоўшы ўвесь тот край.
26 І прыйшлі да Майсея і Аарона, і ўсей супольнасьці сыноў Ізраіля ў пустыню Паран, у Кадэш. І расказвалі ім, і паказалі плады той зямлі ўсім сабраным.
27 І так вось расказвалі: «Прыйшлі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можаш пераканацца з гэтых пладоў.
28 Але жыхароў мае яна дужых і гарады вялікія і ўмацаваныя. Бачылі мы там таксама сыноў Анака.
29 Амалекцы жывуць у Нэгеве; Хеты, і Евусэі, і Амарэйцы — у гарах, а Хананейцы жывуць каля мора і на берагах Ярдану».
30 Халеў супакойваў абурэньне народу супраць Майсея, кажучы: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы можам авалодаць ёю».
31 А іншыя, якія былі з ім, казалі: «Ніякім чынам ня зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас».
32 І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую аглядалі, паміж сыноў Ізраіля, кажучы: «Зямля, якую мы аглядалі, пажырае жыхароў сваіх, а народ, які мы бачылі, — высокага росту.
33 Бачылі мы там волатаў, сыноў Анака, з роду волатаўскага, і ў нашых вачах мы выглядалі як саранча, і такімі ж мы былі ў вачах іхніх».

Кніга Лікі, 13 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.