Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Мірыям і Аарон блага гаварылі супраць Майсея з прычыны Кушыткі, якую ён узяў за жонку,
2 і казалі: «Ці ж толькі праз аднаго Майсея гаварыў ГОСПАД? Ці таксама і праз нас не гаварыў Ён?» І пачуў гэта ГОСПАД.
3 Майсей жа быў найпакарнейшым з усіх людзей, якія жылі на зямлі.
4 І сказаў раптам ГОСПАД да Майсея і да Аарона, і да Мірыям: «Толькі вы трое падыйдзіце да Намёту Спатканьня». І падыйшлі ўсе трое.
5 І ГОСПАД зыйшоў у слупе воблачным і затрымаўся каля ўваходу, і паклікаў Аарона і Міріям, і ўвайшлі яны абое.
6 І сказаў Ён ім: «Слухайце словы Мае. Калі хто спаміж вас будзе прарок ГОСПАДАЎ, Я аб’яўлюся яму ў зьяве, і ў снах буду казаць яму.
7 Але ня так са слугой Маім Майсеем, ён — найвярнейшы ў-ва ўсім доме Маім!
8 Вуснамі ў вусны Я кажу яму, і адкрыта, а не праз відзежы і зьявы, бачыць ён ГОСПАДА! Дык чаму адважыліся вы дакараць слугу Майго Майсея?»
9 І загневаўся на іх, і адыйшоў.
10 І воблака зьнікла, а яно было над Сялібай. І вось Мірыям сталася ў момант белая, як сьнег, ад праказы. Калі Аарон павярнуўся да яе, спасьцярог, што яна пракажоная.
11 Тады прасіў ён Майсея: «Прашу, гаспадару мой, не карай нас за грэх, якога мы неразважна дапусьціліся.
12 Не дапусьці, каб сталася яна, як спарон, які напалову гнілы выходзіць з улоньня маці сваёй».
13 Дык прасіў Майсей ГОСПАДА: «Божа, прашу Цябе, аздараві яе!»
14 І адказаў яму ГОСПАД: «Калі б бацька яе плюнуў ёй у твар, ці ня мусіла б яна сем дзён сароміцца? Так мае яна на сем дзён быць па-за табарам, а потым можа зноў вярнуцца».
15 І выдалена была Мірыям па-за табар на сем дзён, а народ ня рухаўся з таго месца, пакуль Мірыям не вярнулася.
16 Пасьля народ выйшаў з Гацэроту і разлажыўся табарам у пустыні Паран.

Кніга Лікі, 12 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.