Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І казаў ГОСПАД Майсею:
2 «Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, кутыя, якімі зможаш склікаць усю супольнасьць, калі трэба будзе рыхтаваць табар у дарогу.
3 Калі затрубяць у трубы, зьбярэцца да цябе ўся супольнасьць да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
4 А калі толькі ў адну затрубяць, зьбяруцца да цябе толькі князі і начальнікі дружынаў Ізраіля.
5 Калі затрубіш працягла, падымуцца тыя дружыны, якія з усходняга боку.
6 Калі другі раз працягла затрубіш, падымуцца тыя дружыны, якія з паўднёвага боку. Знакам на вырушаньне табару будзе працяглае трубеньне.
7 На зьбіраньне царквы будзе просты гук, а не працяглы.
8 Трубіць у трубы будуць сыны Аарона, сьвятары. Будзе гэта вам і нашчадкам вашым закон вечны.
9 Калі будзеш ісьці на вайну ў зямлі вашай супраць ворага, які наступае на вас, будзеце працягла трубіць у трубы. Гэта будзе кліч ваш перад ГОСПАДАМ, Богам вашым, і будзеце збаўлены з рук ворагаў вашых.
10 Калі будзеце мець баляваньне ў сьвяты і ў маладзікі, пры вашых ахвярах цэлапсаленьня i ахвярах мірных, будзеце трубіць у трубы; яны будуць прыпамінаньнем перад ГОСПАДАМ пра вас. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»
11 У другі год, у другі месяц, у дваццаты дзень месяца, паднялося воблака з-над Сялібы Сьведчаньня.
12 І вырушылі сыны Ізраіля ў дарогу сваю з пустыні Сынай і спынілася воблака ў пустыні Паран.
13 Першы раз паводле загаду ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея, рушыў табар у дарогу.
14 Першым вырушыў сьцяг табару сыноў Юды з дружынамі сваімі, князем якіх быў Нахшон, сын Амінадава.
15 Дружыны пакаленьня Ісахара ўзначальваў Натанаэль, сын Цуара.
16 А над дружынамі пакаленьня Завулёна быў князем Эліяў, сын Гэлёна.
17 І разабралі Сялібу, і вырушылі сыны Гершона і сыны Мэрары, несучы Сялібу.
18 Вырушыў у дарогу сьцяг табару сыноў Рубэна з дружынамі сваімі, а над грамадой гэтай князем быў Эліцур, сын Шэдэура.
19 А над дружынай пакаленьня Сымона князем быў Шэлюміэль, сын Цурышадая.
20 Над дружынай пакаленьня сыноў Гада князем быў Эліясаф, сын Дэўэля.
21 Рушылі ў дарогу сыны Кегата, несучы найсьвяцейшыя рэчы. Пакуль яны прыбылі, Сяліба была ўжо пастаўлена.
22 Падняўся сьцяг табару сыноў Эфраіма з дружынамі сваімі, князем якіх быў Элішама, сын Амігуда.
23 А над дружынай пакаленьня Манасы князем быў Гамаліэль, сын Пэдагсура.
24 А над дружынай сыноў Бэн’яміна князем быў Абідан, сын Гідэоні.
25 Потым падняўся сьцяг табару сыноў Дана з дружынамі сваімі, князем якіх быў Ахіезэр, сын Амішадая.
26 А над дружынай пакаленьня сыноў Асэра князем быў Пагіэль, сын Акрана.
27 А над дружынай сыноў Нэфталі князем быў Ахіра, сын Энана.
28 Вось такі быў парадак паходу сыноў Ізраіля з дружынамі сваімі, калі выходзілі ў дарогу.
29 І сказаў Майсей Хававу, сыну Рэгуэля, Мадыянца, цесьця свайго: «Выпраўляемся мы ў зямлю, якую абяцаў нам даць ГОСПАД. Хадзі з намі, і будзе табе добра з намі, бо ГОСПАД абяцаў дабро Ізраілю».
30 Той адказаў яму: «Не пайду я з табой, але вярнуся ў зямлю маю, у якой я нарадзіўся».
31 І сказаў [Майсей]: «Не пакідай нас, бо ты ведаеш, у якіх мясцовасьцях пустыні маем мы раскладацца табарам, дык будзеш нашымі вачыма.
32 Калі пойдзеш з намі, то што будзе найлепшае з багацьцяў, якія дасьць нам ГОСПАД, дамо табе».
33 І выправіліся яны з гары ГОСПАДА, і ішлі на працягу трох дзён. Каўчэг Запавету ГОСПАДАВАГА ішоў наперадзе іх на працягу трох дзён, выбіраючы месца на табар.
34 Воблака ГОСПАДАВА ацяняла іх днём, калі яны выходзілі з табару.
35 Калі вырушаў Каўчэг у дарогу, Майсей казаў: «Паўстань, ГОСПАДЗЕ, і няай разьбягуцца ворагі Твае, і няхай паўцякаюць тыя, што зьненавідзелі Цябе, перад абліччам Тваім».
36 А калі стаўлялі Каўчэг, казаў: «Вярніся, ГОСПАДЗЕ, да шматлікага войска Ізраільскага!»

Кніга Лікі, 10 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.