Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Вазьмі Аарона і сыноў ягоных, адзеньне, алей памазаньня, бычка на ахвяру за грэх, два бараны і кош прэсных хлябоў.
3 Пасьля зьбяры ўсю супольнасьць каля ўваходу ў Намёт Спатканьня».
4 Майсей зрабіў так, як яму ГОСПАД загадаў, і супольнасьць сабралася каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
5 Сказаў ім Майсей: «Вось даручэньне, якое загадаў ГОСПАД выканаць!»
6 І прывёў Майсей Аарона і сыноў ягоных, і абмыў вадой.
7 І ўсклаў на яго шату льняную, і падперазаў яго паясом, i адзеў на яго верхнюю шату, і наверх усклаў эфод, і апаясаў яго паясом эфоду, і прымацаваў на ім эфод.
8 І ўсклаў яму нагруднік, на якім разьмясьціў урым і тумім,
9 і ўсклаў яму на галаву кідар і на ім залатую бляху, сьвятую дыядэму, як загадаў Майсею ГОСПАД.
10 Потым узяў Майсей алей памазаньня, і памазаў Сялібу разам з усім, што ў ёй было, і пасьвяціў гэтыя рэчы.
11 І пакрапіў ён ахвярнiк сем разоў, і памазаў ахвярнiк разам з яго прыналежнасьцямі, таксама мыцельнік і яго падставу, каб пасьвяціць іх.
12 А потым паліў ім галаву Аарона, і памазаў яго, каб пасьвяціць яго.
13 Прывёў ён таксама сыноў Аарона і апрануў іх у шаты, падперазаў іх паясамі і ўсклаў на іх галовы турбаны, як загадаў яму ГОСПАД.
14 І прывёў (Майсей) бычка на ахвяру за грэх. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі рукі свае на галаву ахвяры за грэх.
15 І Майсей забіў яго, ды, узяўшы крыві яго, пальцам памазаў рагі ахвярнiка кругом, і такім чынам ачысьціў ахвярнiка. Астатак крыві выліў на падставу ахвярнiка і так пасьвяціў яго, ачышчаючы.
16 Пасьля ўзяў увесь тлушч, які на нутры, і тлушч на вантробе, і абедзьве ныркі разам з тлушчам, ды спаліў іх на ахвярнiку,
17 а бычка і скуру ягоную, і мяса ягонае, і нячыстасьці ягоныя спаліў у агні па-за табарам, бо так загадаў Майсею ГОСПАД.
18 Потым прывёў (Майсей) барана на ахвяру цэласпаленьня. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі на галаву яго рукі свае.
19 Майсей забіў яго і пакрапіў кругом ахвярнiку крывёю,
20 пасьля пасек барана на часткі і спаліў галаву, і кавалкі, і тлушч,
21 а нутро і ногі памыў вадой. І спаліў Майсей усяго барана ў агні на ахвярнiку. Гэта цэласпаленьне на мілы пах, гэта ахвяра ГОСПАДУ, як загадаў ГОСПАД Майсею.
22 Потым прывялі другога барана, барана пасьвячэньня сьвятароў. Аарон і сыны ягоныя ўсклалі свае рукі на галаву яго.
23 Майсей забіў яго i ўзяў крыху крыві ягонай, і памазаў ёю верх правага вуха Аарона, вялікі палец яго правай рукі і вялікі палец яго правай нагі.
24 І прывёў Майсей сыноў Аарона, і памазаў крывёй верх правага вуха іхняга, i вялікі палец правай рукі іхняй, і вялікі палец правай нагі іхняй, i пакрапіў Майсей крывёю ахвярнiк з усіх бакоў.
25 Потым узяў тлушч, хвост і ўвесь тлушч, які на нутры, разам з тлушчам на вантробе, абедзьве ныркі і іхні тлушч, i правую лапатку,
26 і з каша праснакоў, які стаяў перад Госпадам, узяў адзін праснак, адну аладку на алеі і адзін сухарык, і палажыў на тлушч і на правую лапатку.
27 І палажыў усё гэта на рукі Аарона і сыноў яго, і патрос гэтым перад абліччам ГОСПАДА.
28 Пасьля ўзяў усё гэта Майсей з рук іхніх i спаліў на ахвярнiку разам з цэласпаленьнем. Гэта была ахвяра пасьвячэньня на мілы пах, ахвяра агнявая для ГОСПАДА.
29 Потым Майсей узяў грудзіну і патрос яе перад ГОСПАДАМ; гэта была частка Майсею з барана, ахвяры пасьвячэньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.
30 Потым Майсей узяў крыху алею памазаньня і крыху крыві з ахвярнiка і пакрапіў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іхнія. Гэтак пасьвяціў Аарона і шаты яго, а таксама сыноў яго і шаты іхнія.
31 Па пасьвячэньні іх і шатаў іхніх Майсей загадаў ім: «Зварыце мяса ля ўваходу ў Намёт Спатканьня і там ешце яго з хлебам, які ў кашы пасьвячэньня, як мне было загадана: “Аарон і сыны яго будуць яго есьці,”
32 а што застанецца з мяса і хлябоў, спаліце агнём.
33 Ад уваходу ў Намёт Спатканьня не адыходзьцеся сем дзён, аж да дня заканчэньня пасьвячэньня вашага, бо сем дзён будзе працягвацца пасьвячэньне.
34 І што я зрабіў сёньня, так загадаў ГОСПАД рабіць, каб ачысьціць вас.
35 Каля ўваходу ў Намёт Спатканьня заставайцеся днём і ноччу сем дзён на варце ГОСПАДА, каб не паўміралі, бо гэтак мне было загадана».
36 І зрабілі Аарон і сыны ягоныя ўсё, што загадаў ім ГОСПАД праз Майсея.

Кніга Лявіт, 8 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.