Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею і Аарону:
2 «Аб’явіце сынам Ізраіля і скажыце ім: Мужчына, які мае выцёкі, будзе нячысты.
3 Нячыстасьць яго палягае на тым, што ці цела яго дапускае выцёк, ці затрымоўвае яго, і гэта нячыстасьць ягоная.
4 Кожны ложак, на якім ляжаў той, хто мае выцёкі, будзе нячысты, а таксама ўсё, дзе ён сядзеў.
5 Кожны, хто дакранецца яго ложка, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
6 Той, хто сеў на рэчы, на якіх сядзеў той, хто мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
7 Той, хто дакранецца цела чалавека, які мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
8 Калі той, хто мае выцёкі, плюне на чалавека чыстага, той няхай вымые адзеньне сваё, памыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
9 Кожнае сядло, на якім сядзеў чалавек, што мае выцёкі, будзе нячыстае.
10 Кожны, хто дакранецца чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
11 Таксама кожны, да каго дакранецца той, хто мае выцёкі, не памыўшы перш рукі ў вадзе, няхай вымые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
12 Кожны посуд гліняны, да якога дакранаецца той, хто мае выцёкі, няхай будзе пабіты, а кожны пасуд драўляны няхай будзе вымыты вадой.
13 Калі той, хто мае выцёкі, паздаравее ад выцёкаў, тады няхай адлічыць сем дзён на ачышчэньне сваё, і, памыўшы адзеньне сваё і цела сваё ў жывой вадзе, будзе чысты.
14 У восьмы дзень возьме двух туркоў або маладых галубкоў, і пойдзе перад аблічча ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і аддасьць іх сьвятару.
15 Сьвятар складзе іх у ахвяру: аднаго — у ахвяру за грэх, другога — у ахвяру цэласпаленьня, і такім чынам ачысьціць яго сьвятар перад ГОСПАДАМ ад выцёкаў яго.
16 Калі ў каго выльецца насеньне, то ён няхай абмые вадою ўсё цела сваё, і будзе нячысты да вечара.
17 І ўсякае адзеньне, і ўсякую скуру, на якую выльецца насеньне, трэба вымыць вадою, і яны будуць нячыстыя да вечара.
18 Калі мужчына ляжа з жанчынаю, і ў яго выльецца насеньне, няхай абодва абмыюцца вадою, і будуць нячыстыя да вечара.
19 Калі жанчына мае месячніцу, значыць, цячэньне крыві з цела свайго, то няхай яна адасобніцца на сем дзён. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара,
20 ды ўсё, на чым яна ляжала або сядзела ў дні адасабленьня, лічыцца нячыстым.
21 Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і сам абмыецца вадою, і будзе нячысты да вечара.
22 Кожны, хто дакранецца рэчаў, на якіх яна сядзела, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
23 Калі хто дакранецца чагосьці, што ляжала на ложку яе, або рэчаў, на якіх яна сядзела, будзе нячысты да вечара.
24 Калі які мужчына ляжа тады з ёю, то нячыстасьць ейная пераходзіць на яго, і ён будзе нячысты сем дзён. Кожны ложак, на якім ён ляжаў, будзе нячысты.
25 Калі жанчына церпіць цячэньне крыві многія дні ды ня ў час месячніцы, або калі пасьля месячніцы кроў не спыняецца і цячэ, тады яна, як доўга будзе мець гэтую хваробу, будзе нячыстая як падчас месячніцы.
26 Кожны ложак, на якім будзе спаць яна падчас хваробы сваёй, і рэчы, на якіх будзе сядзець, будуць нячыстымі, як нячыстыя падчас месячніцы яе.
27 Хто дакранецца іх, занячысьціцца, дык няхай памые адзеньне сваё вадою і сам вымыецца ў вадзе, i будзе нячысты да вечара.
28 Калі кроў затрымаецца і спыніцца цячы, няхай адлічыць яна сем дзён, і потым будзе чыстая.
29 У восьмы дзень возьме яна за сябе двух туркоў або двух маладых галубкоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
30 Сьвятар складзе аднаго ў ахвяру за грэх, а другога — на цэласпаленьне. Гэта ачысьціць яе перад ГОСПАДАМ ад цячэньня нячыстасьці яе.
31 Дык вучыце сыноў Ізраіля, каб высьцерагаліся нячыстасьці і каб не памерлі ў нячыстасьці сваёй, паганячы дом Мой, які ёсьць паміж іх.
32 Гэта закон адносна таго, хто мае выцёкі насеньня і стаецца нячыстым,
33 а таксама жанчыны, якая мае месячніцу, ды агулам мужчыны і жанчыны, якія маюць выцёкі, таксама мужчыны, які ляжа з жанчынай нячыстай».

Кніга Лявіт, 15 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.