Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Лукі | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як Ён скончыў усі словы Свае ў вушы люду, увыйшоў да Капернауму.
2 I адзін сотнікаў слуга, дарагі яму, быў хворы, блізу канаў.
3 I, пачуўшы празь Ісуса, ён паслаў да Яго старцоў зь Юдэяў прасіць Яго, каб прышоў уздаравіць слугу ягонага.
4 I яны, прышоўшы да Ісуса, горача прасілі Яго, кажучы: «Ён гожы, каб Ты зрабіў яму гэтую ласку;
5 Бо ён любе народ наш і пастанавіў нам бажніцу».
6 Тады Ісус пайшоў зь імі. I як Ён быў недалёка ад дому, сотнік паслаў прыяцеляў да Яго, кажучы Яму: «Спадару! ня трудуйся, бо я ня гожы, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю.
7 Затым і я не ўважаў сябе за гожага прыйсьці да Цябе; але скажы слова, і слуга мой будзе ўздароўлены.
8 Бо я таксама чалавек падуладны, маючы пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: Ддзі', і йдзець; і другому: ,Прыйдзі', і прыходзе; і паслугачаму свайму: ,Рабі гэта', і робе».
9 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся зь яго і, абярнуўшыся, сказаў груду, што йшоў за Ім: «Кажу вам, што і ў Ізраелю Я не знайшоў такое вялікае веры».
10 I пасланыя, зьвярнуўшыся двору, засьпелі хворага слугу здаровага.
11 I дзень пасьлей сталася, што Ён пайшоў да места, званага Наін; і зь Ім ішло шмат із вучанікаў Ягоных і шмат гурбы.
12 Якжа Ён дабліжыўся да месцкае брамы, гля, там выносілі нябожчыка, адзінага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і ладны груд ізь места быў зь ёй.
13 I, абачыўшы яе, Спадар зжаліўся над ёю і сказаў ёй: «Ня плач».
14 I, падышоўшы, даткнуўся да нашулкаў, а тыя, што несьлі, адзержыліся; і Ён сказаў: «Маладзёне! табе кажу, устань».
15 Нябожчык, падняўшыся, сеў і пачаў гукаць; і аддаў яго маці ягонай.
16 I абняў усіх страх, і славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарока паўстаў памеж нас» і «Бог даведаўся да люду Свайго».
17 I галасы пайшлі празь Яго па ўсёй Юдэі а па ўсёй аколіцы.
18 I вучанікі Яанавы наказалі яму праз усі гэтыя падзеі.
19 I Яан, пагукаўшы двух вучанікаў сваіх, паслаў да Ісуса, кажучы: «Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці чакаць нам іншага?»
20 Прышоўшы да Яго, тыя мужы сказалі: «Яан Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: «Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці маем чакаць іншага?»
21 I тае самае гадзіны Ён шмат каго ўздаравіў ад хваробаў а болькаў а нячысьцікаў, і шмат якім нявісным даў відзеньне.
22 Тады Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Пайдзіце й паведаміце Яану, што вы бачылі й чулі: што нявісныя празіраюць, кульгавыя ходзяць, пракажаныя ачышчаны, глухія чуюць, мертвыя ўскрысаюць, бедным абяшчаецца дабравесьць.
23 I дабраславёны, хто не спакусіцца перазь Мяне!»
24 А, як пасланцы Яанавы пайшлі, Ён пачаў гукаць люду празь Яана: «Чаго глядзець хадзілі вы на пустыні? трысьціны хістанае ветрам?
25 Чаго ж глядзець хадзілі вы ? чалавека, што адзеўшыся ў мяккое адзецьце? Гля, у каралеўскіх палацах тыя, што багата адзеўшыся й раскошна жывуць.
26 Але чаго глядзець хадзілі вы? прарокі? Але, кажу вам, і балей чымся прарокі.
27 Гэты ё, праз каторага напісана: ,Во, Я пасылаю пасланца Свайго перад відзеньням Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою'.
28 Бо кажу вам: памеж народжаных із жанок няма вялікшага прарокі за Яана Хрысьціцеля; але найменшы ў гаспадарстве Божым вялікшы за яго».
29 I ўвесь люд, што чуў, і мытнікі прызнавалі справядлівасьць Божую, хрысьціўшыся хрыстом Яанавым.
30 Але фарысэі а праўнікі адкінулі замер Божы ўзглядам сябе, ня хрысьціўшыся ў яго.
31 I Спадар сказаў: «Дык да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падобныя?
32 Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на торзе, гукаюць адны адных і гамоняць: ,Мы дудзелі вам, і вы не скакалі; мы галасілі, а вы ня плакалі'.
33 Бо прышоў Яан Хрысьціцель, ня есьць хлеба ані п'ець віна, і кажаце: ,'У ім нячысьцік'.
34 Прышоў Сын Людзкі, есьць і п'ець, і кажаце: ,Во жэрлівы чалавек а вінажлоп, прыяцель мытнікаў а грэшнікаў'.
35 Але апраўлена мудрасьць усімі дзецьмі яе».
36 I адзін із фарысэяў папрасіў, каб Ён паспытаўся ежы ў яго; і Ён увыйшоў у дом фарысэяў і ўзьляжаў.
37 I вось, жонка месцкая, грэшніца, даведаўшыся, што Ён узьляжыць у доме фарысэявым, прынесла алябастравы слоік масьці.
38 I, стаўшы адзаду ля ног Ягоных, плачучы, пачала мыць ногі Ягоныя сьлязьмі, і выцірала валасамі галавы свае, і цалавала ногі Яго, і масьцяй мазала.
39 Бачачы гэта фарысэй, што Яго быў пазваўшы, сказаў сабе ў думцы: «Калі б Ён быў прарока, то ведаў бы, хто й якая жонка датыкаецца да Яго, бо яна грэшніца».
40 I, адказуючы, Ісус сказаў яму: «Сымоне, Я маю штось сказаць табе». Ён кажа: «Кажы, Вучыцелю'.
41 У ваднаго пазычэньніка былі два даўжбіты: адзін вінен быў пяцьсот дынароў, а другі пяцьдзясят.
42 I як яны ня мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвым. Дык скажы, каторы зь іх балей будзе любіць яго?»
43 Сымон, адказуючы, сказаў: «Думаю, тый, катораму балей дараваў». Ён сказаў яму: «Ты рассудзіў праўдзіва».
44 I, зьвярнуўшыся да жонкі, сказаў Сымону: «Бачыш гэтую жонку? Я ўвыйшоў у дом твой, ты ня даў Імне вады на ногі Мае; а яна сьлязьмі памыла ногі Мае й выцерла. валасамі галавы свае.
45 Ты ня даў Імне цалаваньня, а жонка гэтая, адгэнуль, як Я прышоў, не перастала цалаваць Мяне ў ногі.
46 Ты не памазаў масьцяй галавы Мае, а жонка гэтая памазала масьцяй ногі Мае.
47 Затым кажу табе: дараваны ёй грахі ейныя, каторых шмат, бо яна шмат улюбіла; а каму мала даравана, тый мала любе».
48 I сказаў ёй: «Грахі табе дараваны».
49 I тыя, што ўзьляжалі зь Ім, пачалі гукаць мяжсобку: «Хто гэта, што й грахі даруе?». I сказаў Ён жонцы: «Вера твая спасла цябе; ідзі ў супакою».

Евангеля подле сьвятога Лукі, 7 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.