1 I сталася, як Ён увыйшоў у сыботу ў дом аднаго з начэльнікаў фарысэйскіх есьці хлеб, што ўважна назіралі за Ім.
2 I вось, нейкі чалавек, хворы на вадзянку, быў там перад Ім.
3 I Ісус, адказуючы, гукаў праўнікам а фарысэям, кажучы: «Дазволена ў сыботу ўздараўляць ці не?»
4 Але яны маўчэлі. I, няўшы яго, уздаравіў яго, і адпусьціў яго.
5 I, адказуючы, сказаў ім: «У каторага з вас асёл альбо вол уваліцца ў студню, ці ён ня выцягне яго без адвалокі ў сыботні дзень?»
6 I не маглі адказаць Яму на гэта.
7 I сказаў прыпавесьць пазваным, зацеміўшы, што яны першыя месцы абіралі, кажучы ім:
8 «Калі цябе хто пазваў на вясельле, не ўзьлягай на пярэдняе месца за сталом, каб можа пачэсьліўшага за цябе не пазваў ён,
9 I тый, што пазваў цябе й яго, не падышоў і не сказаў: ,Дай месца гэтаму'; і тады із сорамам зоймеш апошняе месца.
10 Але, калі ты пазваны, ідзі й узьляж на апошняе месца, каб тый, што пазваў цябе, падышоўшы, мог сказаць табе: ,Прыяцелю, узыйдзі вышэй'; тады будзе табе чэсьць перад усімі, што ўзьлягаюць за сталом із табою;
11 Бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, будзе павышаны».
12 I сказаў таксама таму, хто пазваў Яго: «Калі ты спраўляеш палудзень альбо вячэру, не заві прыяцеляў, ані братоў сваіх, ані сваякоў сваіх, ані багатых суседзяў, каб і яны цябе не пазвалі, і ня была табе адплата.
13 Але, як спраўляеш чэсьць, гукай бедных, калекіх, кульгавых, нявісных,
14 I будзеш шчасьлівы, бо яны ня маюць адплаты табе, бо будзе заплачана табе ў ускрысеньню справядлівых».
15 I адзін із тых, што ўзьляжалі за сталом ізь Ім, слухаючы гэта, сказаў Яму: «Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у гаспадарстве Божым»
16 I сказаў яму: «Адзін чалавек справіў вялікую вячэру й пазваў шмат каго.
17 I як была гадзіна вячэры, паслаў слугу свайго сказаць пазваным: ,Прыходзьце, бо ўжо гатова'.
18 I пачалі ўсі згодна прасіць выбачэньня. Першы сказаў яму: ,Я купіў зямлю і маю выйсьці паглядзець яе; калі ласка, выбач імне'.
19 А другі сказаў: ,Я купіў пяць пар валоў і пайду прабаваць іх; калі ласка, выбачай імне'.
20 А іншы сказаў: ,Я ажаніўся і затым не магу прыйсьці'.
21 I, прышоўшы, слуга паведаміў праз усе спадару свайму. Тады дамовы гаспадар, загневаўшыся, сказаў слузе: ,Пайдзі борзда па вуліцах а завулках места і прывядзі ўбогіх а калекіх а кульгавых а нявісных'.
22 I слуга сказаў: ,Спадару, сталася, як ты казаў, і ё яшчэ месца'.
23 I спадар сказаў слузе: ,Пайдзі па дарогах і паўз платоў і прысіль прыйсьці, каб дом мой напоўніўся;
24 Бо кажу вам, што ні водзін із тых людзёў, што былі пазваныя, не паспытаецца вячэры мае'.»
25 I вялікія гурбы йшлі зь Ім, і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім:
26 «Калі хто прыходзе да Мяне, і не зьненавідзе айца свайго а маці а жонкі а дзяцей а братоў а сёстраў, дый собскага жыцьця свайго, ня можа быць вучанікам Маім;
27 I хто не нясець крыжа свайго, і йдзець за Імною, ня можа быць вучанікам Маім.
28 ,Бо хто з вас, зычачы пастанавіць вежу, ня сядзе перш і не паліча коштаў, ці мае ён за што споўніць гэта,
29 Каб, як пакладзець под яе, і ня зможа скончыць яе, усі, што абачаць яе, не пачалі сьміяцца зь яго,
30 Кажучы: «гэты чалавек пачаў станавіць і ня мог скончыць»?
31 «Альбо які кароль, ідучы на бітву ў вайне з другім каралём, ня сядзе перш, не парадзіцца, ці зможа ён ізь дзесяцьма тысячамі сустрэцца зь ідучым на яго з дваццацьма тысячамі?
32 I калі не, пакуль тый яшчэ далёка, паслаўшы да яго пасолства, папросе ўмоваў міру.
33 «Гэтак кажны з вас, хто не пакіне ўсяго, што мае, ня можа быць вучанікам Маім.
34 «Соль — добрая, але калі соль страце смак свой, чым адновіш смак яе?
35 Ані ў зямлю, ані ў гной ня годзіцца; яе выкідаюць вон. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае».
Евангеля подле сьвятога Лукі, 14 глава