Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 8 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сталася шостага году, шостага месяца, пятага дня месяца: я сядзеў у доме сваім, і старцы юдэйскія сядзелі перад імною, і спала на мяне там рука Спадара СПАДАРА.
2 І бачыў я, і гля, падобнасьць, як выгляд цяпла; ад выгляду сьцёгнаў ягоных аж да далоўя — цяпло, і ад сьцёгнаў ягоных дагары, як выгляд бліску, як бруштыну.
3 І выцягнуў Ён падобнасьць рукі, і ўзяў мяне за каслаўкі галавы мае, і дух узьняў мяне меж зямлі й неба, і прынёс мяне ў відзені Божай да Ерузаліму, да варот нутраное брамы, зьверненае на поўнач, ідзе седава абраза завісьці, каторы ўзрушае да завісьці.
4 І гля, там слава Бога Ізраелявага, як відзень, што бачыў я на раўніне.
5 І сказаў імне: «Сыну людзкі, узьнімі вочы свае ў кірунку на поўнач». Дык я ўзьняў вочы свае ў кірунку на поўнач, і во, з поўначы ля аброчнае брамы абраз завісьці ў вуходзе.
6 І сказаў імне: «Сыну людзкі! ці бачыш ты, што яны робяць? вялікія агіды, што робе дом Ізраеляў тут, каб Я аддаліўся ад сьвятыні Свае? і ўзноў абярніся, і абачыш агіды большыя».
7 Дык прывёў мяне да ўходу на панадворак, і як я глянуў — была там адтуліна ў сьцяне.
8 І сказаў імне: «Сыну людзкі, пракапай жа ў сьцяне». І пракапаў я ў сьцяне, і во дзьверы адны.
9 І сказаў імне: «Увыйдзі й глянь на нягодныя агіды, што яны робяць тут».
10 Дык я ўвыйшоў і бачу, і во рознае хормы паўзуны, і агідная жывёла, і ўсі балваны дому Ізраелявага выразаныя на сьценах навокал, навокал.
11 І семдзясят мужоў із старцоў дому Ізраелявага, і Яазаня Шафанёнак меж іх, стаяць перад імі, і ў кажнага ў руццэ свая кадзільніца, і густы булак ад кадзеньня падыймаўся.
12 І сказаў імне: «Ці бачыш, сыну людзкі, што старцы дому Ізраелявага робяць у цямноце, кажны ў сваім размаляваным пакою? бо кажуць: “СПАДАР ня бача нас, СПАДАР пакінуў зямлю”».
13 Сказаў таксама імне: «Ізноў зьвярніся, абачыш большыя агіды, што яны робяць».
14 І прывёў мяне да варот брамы дому СПАДАРОВАГА, каторая на поўнач, і во, там сядзелі жанкі, плачучы па Фамузе.
15 І сказаў імне: «Ці бачыў, сыну людзкі? ізноў зьвярніся, абачыш агіды, большыя за гэтыя».
16 І ўвёў мяне на нутраны панадворак дому СПАДАРОВАГА, і вось, у дзьвярох палацу СПАДАРОВАГА, меж ґанку й аброчніка, каля дваццаць пяцёх чалавекаў стаялі плячыма сваімі да палацу СПАДАРОВАГА, а відамі сваімі на ўсход, і яны кланяліся на ўсход сонцу.
17 І сказаў імне: «Ці бачыш, сыну людзкі? ці мала дому Юдзінаму рабіць такія агіды, якія яны робяць тут? яны яшчэ напоўнілі зямлю ўціскам і зьвярнуліся гнявіць Мяне; і гля, яны падыймаюць да носу сваю галузку.
18 За тое Я таксама буду дзеяць у палкім гневе; вока Мае не пашкадуе іх ані буду Я меці жаласьці да іх; і хоць бы яны гукалі ў вушы Мае вялікім голасам, Я не пачую іх».

Кніга прарокі Езэкіеля, 8 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.