Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Летапісу | 27 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I во сынове Ізраелявы подле ліку іх, галоўныя айцове а вайводцы тысячаў а сотняў і ўраднікі іхныя, што паслугавалі каралю ў кажнай справе радоўкамі, каторыя ўходзілі й выходзілі кажны месяц, усі месяцы году, кажны рад дваццаць чатыры тысячы.
2 Над першым радам, на першы месяц, Яшовеам Заўдзелёнак; у радзе ягоным было дваццаць чатыры тысячы;
3 Ён быў із сыноў Перэцавых, галоўны над усімі вайводцамі войска першага месяца.
4 I над радам другога месяца — Додай Агогіянін, і ў радзе ягоным Міклоф, таксама правадыр; у ягоным радзе дваццаць чатыры тысячы.
5 Трэйці вайводца войска на трэйці месяц — Веная, сын Егояды, галоўнага сьвятара; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
6 Гэны Веная дужасіл сярод трыццацёх і над трыццацьма; і ў радзе ягоным Амізавад, сын ягоны.
7 Чацьверты на чацьвертым месяцу — Асагэль, брат Ёаваў, і за ім Зэвада, сын ягоны; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
8 Пяты вайводца на пяты месяц — князь Шамгуф, Ізражанін; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
9 Шосты на шосты месяц — Іра Іккешонак, Фекоянін; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
10 Сёмы на сёмы месяц — Гэлец, Пелонянін, із сыноў Яхрэмавых; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
11 Восьмы на восьмы месяц — Сыбехай, Гушацянін із Заргічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
12 Дзявяты на дзявяты месяц — Авезэр, Анафофянін, зь Венямінавічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
13 Дзясяты на дзясяты месяц — Магарай, Нетофафянін із Заргічаў; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
14 Адзінанцаты на адзінанцаты месяц — Веная, Пірафофянін, ізь Яхрэмавічаў; і ў радзе ягоным дваццадь чатыры тысячы.
15 Двананцаты на двананцаты месяц — Гэлдай, Нетофафянін, з Офнеля; і ў радзе ягоным дваццаць чатыры тысячы.
16 А над плямёнамі Ізраелявымі: у Рувінавічаў — правадыр Елезэр Зыхранок; у Сымонавічаў — Шэфата Маашонак;
17 У Левітаў — Гашава Кемуеленак; ув Аарона — Садок;
18 У Юды — Елігу, з братоў Давідавых; у Іссасхара — Омры Міхайлёнак;
19 У Зэвулона — Ішмая Овадзёвак; у Наффаліма — Ерымоф Азрэленак;
20 У сыноў Яхрэмавых — Гося Азазёнак; у палуплямені Манасавага — Ёль Педаёнак;
21 У палуплямені Манасавага ў Ґілеадзе — Іддо Захаронак; у Веняміна — Яасель Аўнеронак;
22 У Дана — Азарэль Ерогамёнак. Гэта князі плямёнаў Ізраелявых.
23 Давід не палічыў тых, што былі ад дваццацёх год і ніжэй, бо СПАДАР сказаў, што Ён памножа Ізраеля, як зоры нябёсныя.
24 Ёаў Цэруёнак пачаў лічыць, але ня скончыў. I быў за гэта гнеў Божы на Ізраеля, і не ўвыйшло тое лічэньне ў лічэньне летапісу караля Давіда.
25 Над скарбамі каралеўскімі быў Азмавеф Адзелёнак, а над складамі ў полю, у местах а ў сёлах а ў замках — Ёнафан Узьзянок;
26 Над тымі, што займаліся палявымі работамі, ралейніцтвам — Езра Хелувёнак;
27 Над вінішчаш — Шымей, з Рамы; а над запасамі віна ў вінных скляпох — Заўд, із Шыфмы;
28 А над аліўнымі дзервамі і над фіґавымі дзервамі, каторыя ў даліне — Баал-Ганан, Ґедэранін; а над скляпамі аліўнымі — Ёаш;
29 Над буйным статкам, што пасьціўся ў Шароне — Шытрай Шаронянін; а над статкам у далінах — Шафат Адлаёнак;
30 Над вярблюдамі — Овіл Ізмайлавец; над асьліцамі — Егдэя Меронофянін;
31 Над драбным статкам — Языз Гаґранін. Усі гэтыя — князі над меньням, каторае ў караля Давіда.
32 Таксама Ёнафан, дзядзька Давідаў, быў параднікам, чалавек цямлівы й пісар; Егіель Гахмонёнак быў із сынамі каралеўскімі;
33 Агітофэль — параднік каралёў; Гушай, Архіцянін — прыяцель каралёў;
34 Просьле ж Агітофэля — Егояда Венаёнак а Авафар; а Ёаў быў вайводцам у караля.

Першая кніга Летапісу, 27 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.