Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Егошуа | 18 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Уся супольнасьць сыноў Ізраіля сабралася ў Шыло і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая.
2 І засталіся яшчэ з сыноў Ізраіля сем пакаленьняў, якія не атрымалі спадчыны сваёй.
3 Дык сказаў Егошуа тым пакаленьням: «Як доўга вы будзеце марудзіць у тым, каб пайсьці і ўзяць у спадчыну зямлю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, даў вам?
4 Выбярыце з кожнага пакаленьня па тры чалавекі, і я пашлю іх, каб яны, падняўшыся, абыйшлі зямлю і апісалі яе, як лепш разьдзяліць яе між пакаленьнямі, а потым павядомяць мне пра гэта.
5 Разьдзяліце між сабой зямлю на сем частак; Юда няхай застаецца ў сваіх межах на поўдні, а дом Язэпа — на поўначы.
6 Астатнюю зямлю падзяліце на сем частак і прынясіце апісаньне сюды да мяне, каб я ў прысутнасьці ГОСПАДА, Бога нашага, кінуў дзеля вас жэрабя.
7 Лявіты не атрымаюць часткі між вамі, бо сьвятарства ГОСПАДАВА будзе іх спадчынай. А Гад, Рубэн і палова Манасы атрымалі сваю частку на ўсходнім баку Ярдану. Яе вызначыў ім Майсей, слуга ГОСПАДА».
8 Калі ўжо сабраліся мужчыны ісьці апісваць зямлю, загадаў ім Егошуа, кажучы: «Абыйдзіце зямлю і апішыце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Шыло ў прысутнасьці ГОСПАДА кінуў я дзеля вас жэрабя».
9 Дык выбраліся яны агледзець зямлю, і апісвалі яе і гарады ейныя ў кнізе, дзелячы на сем частак. І вярнуліся да Егошуа ў табар у Шыло.
10 І Егошуа кўнуў жэрабя перад ГОСПАДАМ у Шыло, і падзяліў там зямлю між сынамі Ізраіля па частках іхніх.
11 І выпала першае жэрабя на пакаленьне Бэн’яміна па родах іхніх, каб яны заімелі зямлю між сынамі Юды і сынамі Язэпа.
12 Мяжа іхняя ад поўначы пачыналася ад Ярдану, падымалася на паўночны бок Ерыхону, а потым ішла праз горы на захад і спынялася ў пустыні Бэт-Авэн.
13 Адтуль цягнулася мяжа да Люзу, на поўдзень ад горнага перавалу Люзу або Бэтэлю, затым спускалася мяжа да Атарот-Адару праз гару, якая на поўдні ад ніжняга Бэт-Харону.
14 Потым мяжа паварочвала на захад і зыходзіла да мора на поўдзень ад гары, якая на поўдні перад Бэт-Харонам, і спынялася пры Кірыят-Баале, які завецца таксама Кірыят-Ярым, горадзе сыноў Юды. Такі вось заходні бок.
15 Паўднёвы бок пачынаўся ад скраю Кірыят-Ярыму, затым мяжа ішла на захад і даходзіла да крыніцы Мэ-Нэфтааху.
16 Потым мяжа даходзіла да скраю гары, што падымаецца ад ўсходняга боку лагчыны Бэн-Гінном, якая на поўначы даліны Рэфаімаў, затым зыходзіла ў лагчыну Гінном праз схіл гары Евусеяў на поўдзень і даходзіла да Эн-Рагелю,
17 потым паварочвала на поўнач, даходзіла да Эн-Шэмэшу, потым да Гэлілоту, што насупраць Маале-Адумім і цягнулася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.
18 Потым мяжа праходзіла да перавалу насупраць Арабы ад паўночнага боку і зыходзіла да Арабы.
19 Адсюль праходзіла мяжа на поўнач каля Бэт-Хоглі ды спынялася каля паўночнай затокі Мора Салёнага, пры паўднёвым канцы Ярдану. Такая была паўднёвая мяжа.
20 А Ярдан быў мяжой ад усходняга боку. Такая была спадчына сыноў Бэн'яміна ды яго межы навокал па родах іхніх.
21 Гарады сыноў Бэн’яміна па родах іхніх былі: Ерыхон, Бэт-Хогла, Эмэк-Кецыц,
22 Бэт-Араба, Цэмараім, Бэтэль,
23 Авім, Пара, Офра,
24 Кефар-Амоні, Офні і Геба — дванаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.
25 Гібэон, Рама, Бэерот,
26 Міцпа, Кефіра, Моца,
27 Рэкем, Ірпээль, Тараля,
28 Цэля, Элеф, Евус, інакш Ерусалім, Гібэат, Кірыят — чатырнаццаць гарадоў з вёскамі іхнімі. Гэта частка сыноў Бэн’яміна па родах іхніх.

Кніга Егошуа, 18 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.