Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Карыньцянам | 4 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Гэтак няхай лічаць нас людзі за паслугачоў Хрыстовых і за аканомаў тайнаў Божых.
2 Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.
3 Для мяне малая [рэч], як су́дзіце пра мяне вы ці іншыя людзі; але я і сам не суджу сябе.
4 Бо хоць нічога ня ведаю за сабою, але ў гэтым я не апраўданы. Госпад — Той, Які су́дзіць мяне.
5 Так што не судзі́це перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала́ ад Бога.
6 А гэтае, браты, аднёс я да сябе і Апалёса дзеля вас, каб вы ад нас навучыліся ня думаць больш за тое, што напісана, каб не ганарыліся адзін перад адным.
7 Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?
8 Вы ўжо насыціліся, ужо сталіся багатымі, бяз нас валадарыце. І калі б вы так валадарылі, каб і нам з вамі валадарыць!
9 Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў за апошніх, быццам на сьмерць асуджаных, бо мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.
10 Мы дурныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы — слабыя, а вы — ду́жыя; вы — слаўныя, а мы — без паша́ны.
11 Да цяперашняе гадзіны мы галодныя, і сасмаглыя, і голыя, і б’юць нас, і туля́емся,
12 і працуем, робячы сваімі рукамі. Зьневажаныя, мы дабраслаўляем; перасьледаваныя, мы церпім;
13 абражаюць нас, мы молімся; мы сталіся, як адкі́ды гэтага сьвету, як сьмецьце для ўсіх да цяпер.
14 Не каб пасароміць вас, пішу гэтае, але як улюбёных дзяцей маіх настаўляю.
15 Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але ня шмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эва́нгельле.
16 Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі.
17 Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, які ёсьць дзіця маё ўлюбёнае і вернае ў Госпадзе, які нагада́е вам шляхі мае́ ў Хрысьце, як я паўсюль у-ва ўсякай царкве навучаю.
18 А як я не прыходжу да вас, некаторыя ўзганарыліся,
19 але я хутка прыйду да вас, калі Госпад захоча, і даведаюся ня словы ганарліўцаў, а сілу,
20 бо Валадарства Божае ня ў слове, але ў сіле.
21 Што хочаце? [Каб я] з кіем прыйшоў да вас ці з любоўю і духам ціхасьці?

Першае пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 4 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.