Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Карыньцянам | 6 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Як адважваецца хто з вас, маючы справу з другім, судзі́цца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?
2 Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзі́ць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзі́ць рэчы малыя?
3 Ці вы ня ведаеце, што мы будзем судзі́ць анёлаў, ня толькі [справы] жыцьцёвыя?
4 А вы, калі маеце судзі́цца адносна [справаў] жыцьцёвых, стаўля́еце [судзьдзямі] тых, хто пагарджаны ў царкве.
5 На сорам вам кажу: няўжо няма між вамі ніводнага мудрага, які можа рассудзіць між братамі сваімі?
6 Але брат з бра́там су́дзіцца, і гэта перад бязьвернымі.
7 Дык тое ўжо вялікі ўпадак для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму вам ня лепш мець шкоду?
8 Але вы самі крыўдзіце і абдзіраеце, і гэта братоў!
9 Або вы ня ведаеце, што няправедныя Валадарства Божага ня возьмуць у спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані збачэнцы, ані мужаложнікі,
10 ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані абмоўнікі, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Валадарства Божага.
11 І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага.
12 Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але нішто ня будзе валодаць мною.
13 Ежа для жывата, і жывот для ежы; але Бог зьнішчыць і тое, і другое. Цела ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад — для цела.
14 А Бог і Госпада ўваскрасіў, і нас уваскрасіць сілаю Сваёю.
15 Хіба вы ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць члены Хрыстовыя? Дык ці ж, узяўшы члены Хрыста, зраблю іх членамі распусьніцы? Няхай ня станецца!
16 Або вы ня ведаеце, што той, хто злучаецца з распусьніцаю, ёсьць адно цела [з ёю]? Бо сказана: “Будуць двое адным целам”.
17 А хто злучаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух [з Ім].
18 Уцякайце ад распусты. Усякі грэх, які робіць чалавек, ёсьць звонку цела, а распусьнік грашыць супраць уласнага цела.
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

Першае пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 6 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.