Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Карыньцянам | 16 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 А адносна складак, якія для сьвятых, рабіце і вы так, як я загадаў цэрквам Галяцкім:
2 у першы [дзень] пасьля суботы кожны з вас няхай складае ў сябе і зьбірае паводле таго, як яму вядзецца, каб не рабіць складак тады, калі я прыйду.
3 А калі я прыйду, пашлю тых, якіх вы вызначыце праз лісты, занесьці дар ваш у Ерусалім.
4 А калі будзе варта і мне пайсьці, яны пойдуць са мною.
5 Я ж прыйду да вас, калі прайду Македонію, бо праз Македонію праходжу.
6 А ў вас, можа быць, затрымаюся, або і перазімую, каб вы мяне праводзілі, куды я пайду.
7 Бо не хачу бачыць вас цяпер мімаходам, але спадзяюся застацца нейкі час з вамі, калі Госпад дазволіць.
8 А ў Эфэсе я застануся да Пяцідзясятніцы,
9 бо для мяне адчыненыя вялікія і зручныя дзьверы і шмат супраціўнікаў.
10 Калі ж прыйдзе Цімафей, глядзіце, каб быў у вас бяз страху; бо ён справу Госпада выконвае, як і я.
11 Дык няхай ніхто не пагарджае ім, а правядзіце яго ў супакоі, каб ён прыйшоў да мяне, бо я чакаю яго з братамі.
12 Што да брата Апалёса, дык я шмат прасіў яго, каб ён прыйшоў да вас з братамі; ды ён зусім ня меў ахвоты, каб прыйсьці цяпер, але прыйдзе, калі будзе мець час.
13 Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужнымі, умацоўвайцеся.
14 Усё ў вас няхай будзе ў любові.
15 Прашу ж вас, браты: вы ведаеце дом Стэфана, што ён ёсьць пачатак Ахаі і што яны аддалі сябе на служэньне сьвятым;
16 дык і вы будзьце паслухмяныя гэтакім і кожнаму, хто дапамагае нам і працуе.
17 Я радуюся з прыходу Стэфана, і Фартуната, і Ахаіка, што яны дапоўнілі вашую нястачу,
18 бо яны супакоілі дух мой і ваш. Дык зважайце на такіх.
19 Вітаюць вас цэрквы Азійскія. Вітаюць вас шчыра ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з царквою, якая ў іх доме.
20 Вітаюць вас усе браты. Прывітайце адзін аднаго пацалункам сьвятым.
21 Прывітаньне маёй рукою, Паўлавай.
22 Калі хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, няхай будзе адлучаны! Прыходзіць наш Госпад!
23 Ласка Госпада Ісуса Хрыста з вамі.
24 Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амэн.

Першае пасланьне да Карыньцянаў Апостала Паўла, 16 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.