Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другазаконьне | 13 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Што я загадваю вам, тое захоўвайце і рабеце, нічога не дадаючы і не адымаючы.
2 Калі паўстане сярод цябе прарок або выясьніцель сноў і пакажа табе знак або цуд,
3 і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, i скажа табе снавідзец: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты ня ведаеш, і будзем ім служыць”,
4 то ня слухай словаў такога прарока або выясьніцеля, бо выспрабоўвае вас ГОСПАД, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй, ці не.
5 За ГОСПАДАМ, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і загады Ягоныя спаўняйце, i слухайцеся голасу Ягонага, Яму служыце і да Яго туліцеся.
6 Прарок жа той або выясьніцель няхай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад ГОСПАДА, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, каб зьвесьці цябе з таго шляху, які табе загадаў ГОСПАД, Бог твой; дык выкарані зло з асяродзьдзя твайго.
7 Калі б хацеў угаварыць цябе брат твой, сын маці тваёй, або сын твой, або дачка, або жонка, якая туліцца да цябе, або сябра, якога любіш, як душу сваю, таемна кажучы: “Хадзем і будзем служыць багам чужым”, якіх ані ты ня ведаеш, ані бацькі твае,
8 багам тых народаў, якія вакол цябе, блізкіх ці далёкіх ад цябе ад аднаго канца зямлі да другога,
9 ня слухай яго і не згаджайся з ім, і не глядзі на яго з літасьцю, ня мей міласэрнасьці, і не хавай злачынства ягонага,
10 але забі яго; ты першы падымі руку, каб забіць яго, а потым увесь народ.
11 Укамянуй яго на сьмерць, бо ён хацеў адцягнуць цябе ад ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.
12 І ўвесь Ізраіль, чуючы гэта, спалохаецца і перастане рабіць гэтую ліхоту ў асяродзьдзі сваім.
13 Калі пачуеш у адным з гарадоў тваіх, якія ГОСПАД, Бог твой, дае табе на пражываньне, як нехта кажа,
14 што выйшлі з асяродзьдзя твайго сыны Бэліяла, якія адварочваюць жыхароў горада свайго, кажучы: “Хадзем і будзем служыць чужым багам, якіх ты ня ведаеш”, —
15 то распытай пільна і старанна, і правер праўдзівасьць справы, і калі даведаешся, што праўду гавораць і што такую брыдоту робяць у асяродзьдзі тваім,
16 то жыхароў гораду гэтага выбі мячом і аддай клятве яго і усё, што ў ім, разам з жывёлаю.
17 Усю ж здабычу з яго зьбяры на сярэдзіну плошчы гораду і спалі горад разам са здабычаю на цэласпаленьне ГОСПАДУ, Богу твайму, і застанецца ён у руінах, і не адбудуецца болей.
18 І няхай не прыліпне да рукі тваёй нічога з заклятага, каб ГОСПАД адвярнуў ярасьць гневу Свайго, і зьлітаваўся над табой, і памножыў цябе, як Ён прысягнуў бацькам тваім,
19 калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, спаўняючы ўсе загады Ягоныя, якія я даю табе сёньня, каб рабіць тое, што падабаецца ГОСПАДУ, Богу твайму.

Кніга Другазаконьне, 13 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.