Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другазаконьне | 34 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Майсей з раўніны Мааву ўзыйшоў на гару Нэво, на вяршыню Пісга насупраць Ерыхону. І паказаў яму ГОСПАД усю зямлю Гілеад аж да Дану,
2 і ўсю зямлю Нэфталі, зямлю Эфраіма і Манасы, i ўсю зямлю Юды аж па мора заходняе,
3 Нэгеў і абшар раўніны Ерыхону, гораду пальмаў, аж да Цоару.
4 І сказаў ГОСПАД яму: «Гэта ёсьць тая зямля, якую Я запрысяг Абрагаму, Ісааку і Якубу, кажучы: “Я дам яе насеньню твайму”. Бачыў ты яе вачыма сваімі, але ня ўвойдзеш у яе».
5 Там, у зямлі Мааў, паводле волі ГОСПАДА памёр Майсей, слуга Божы.
6 І пахавалі яго ў даліне ў зямлі Мааў насупраць Бэт-Пэору. І ніхто з людзей ня ведае магілы ягонай па сёньняшні дзень.
7 Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы ягоныя не прыцьміліся, і быў ён поўны сілы.
8 Плакалі дзеля сьмерці Майсея сыны Ізраіля трыццаць дзён на раўніне Мааву. Пасьля скончыліся дні жалобы па Майсею.
9 Егошуа, сын Нуна, на якога Майсей усклаў рукі, быў поўны духа мудрасьці. І слухалі яго сыны Ізраіля, і рабілі ўсё, як загадаў ГОСПАД праз Майсея.
10 І не знайшоўся больш у Ізраілі прарок такі, як Майсей, якога ведаў бы ГОСПАД тварам у твар
11 і якога б паслаў чыніць у зямлі Эгіпецкай перад фараонам і перад слугамі ягонымі, і перад усёй зямлёй ягонай
12 такія знакі і цуды, якія чыніў Майсей на вачах усяго Ізраіля.

Кніга Другазаконьне, 34 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.