Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Сыны Аарона, Надаў і Абігу, узялі кожны сваю кадзільніцу і набралі ў іх агонь, паклалі на яго кадзіла i ахвяравалі перад ГОСПАДАМ іншы агонь, а ня той, што быў ім загаданы.
2 Тады выйшаў агонь ад ГОСПАДА і спаліў іх, і яны памерлі перад абліччам ГОСПАДА.
3 І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я аб’яўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, i аб’яўлю хвалу перад усім народам”». Аарон, чуючы гэта, маўчаў.
4 Тады Майсей паклікаў Мішаэля і Эльцафана, сыноў Узіэля, дзядзькі Аарона, і сказаў ім: «Ідзіце і забярыце братоў вашых, і вынясіце іх з Месца Сьвятога за табар».
5 Яны адразу пайшлі і забралі іх, што ляжалі ў шатах сваіх, і вынесьлі за табар, як ім было загадана Майсеем.
6 Майсей сказаў тады Аарону ды Элеазару і Ітамару, сынам ягоным: «Не галіце валасоў вашых і не разьдзірайце адзеньня, каб часам не былі вы пакараныя сьмерцю, ды каб не ўзгарэўся гнеў [Госпадаў] на ўсю супольнасьць. Але браты вашыя і ўвесь дом Ізраіля можа плакаць дзеля тых, якіх спаліў ГОСПАД.
7 Вы ж не выходзьце па-за Намёт Спатканьня, бо пагінеце, бо алей памазаньня ГОСПАДА на вас». І яны зрабілі так, як Майсей ім загадаў.
8 І сказаў ГОСПАД Аарону:
9 «Калі маеце ісьці ў Намёт Спатканьня, то ані ты, ані твае сыны ня піце віна, ані ўсяго таго, што можа п’яніць, каб не паўміралі. Гэта закон вечны на ўсе пакаленьні вашыя,
10 каб умелі адрозьніваць паміж сьвятым і паганым, чыстым і нячыстым,
11 каб навучылі вы сыноў Ізраіля ўсім прыказаньням Маім, якія аб’явіў ГОСПАД ім праз Майсея».
12 І сказаў Майсей Аарону і пазасталым сынам ягоным, Элеазару і Ітамару: «Вазьміце ахвяру хлебную, якая засталася ад ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, і ешце яе прэсную каля ахвярнiку, бо гэта сьвятая рэч.
13 Ешце яе ў сьвятым месцы, бо належыцца яна табе і сынам тваім з агнявых ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, бо так мне загадана.
14 Грудзіну патрасаную і лапатку падыманую маеце есьці на чыстым месцы, ты і сыны твае, і дочкі твае з табою; бо гэта пакінута табе і дзецям тваім з ахвяраў мірных сыноў Ізраіля.
15 Лапатка падыманая і грудзіна патрасаная разам з часткамі тлустымі ахвяры цэласпаленьня, якія будуць трэсьці перад ГОСПАДАМ, будуць належаць табе і сынам тваім як вечны закон, як загадаў ГОСПАД».
16 Майсей шукаў казла ахвяры за грэх і даведаўся, што ён спалены. Дык разгневаўся ён на пазасталых сыноў Аарона, Элеазара і Ітамара, і сказаў ім:
17 «Чаму ня зьелі вы ахвяры за грэх у сьвятым месцы? Гэта ж сьвятая рэч. Яна дадзена вам здымаць грахі з супольнасьці, каб ачысьціць яе перад ГОСПАДАМ.
18 Вось жа кроў яго ня ўнесена у Месца Сьвятое. Дык мусілі вы зьесьці яе ў Месцы Сьвятым, як загадана мне».
19 Аарон адказаў: «Вось, складзеная сёньня імі ахвяра за грэх і цэласпаленьне перад ГОСПАДАМ, і такое здарылася. Калі сёньня зьем ахвяру за грэх, ці гэта ўпадабае ГОСПАД?”
20 Майсей выслухаў гэта, і спадабалася яму.

Кніга Лявіт, 10 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.