Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 6 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 ты спутаў сябе словамі вуснаў тваіх, і ты злоўлены словамі вуснаў тваіх.
2 Дык зрабі, што раю, сыне мой, і вызвалі сябе, бо ты трапіў у ру́кі бліжняга твайго: бяжы, упадзі да ног і ўпрошвай бліжняга твайго,
3 не давай сну вачам тваім і спачынку павекам тваім,
4 вырывайся, як сарна з рукі́ і як птушка з рукі́ птушкалова.
5 Ідзі да мураша, гульта́ю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.
6 Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка,
7 але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае ежу сваю ў жніво.
8 Як доўга, гульта́ю, будзеш спаць? Калі ты ўстанеш ад сну свайго?
9 Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы ру́кі, паляжыш,
10 і прыйдзе, як валацу́га, беднасьць твая, і няста́ча твая, як чалавек узброены.
11 Чалавек нягодны, чалавек злачынны ходзіць з хлусьлівымі вуснамі,
12 лыпае вачыма сваімі, круціць нагамі сваімі, пальцамі сваімі знакі дае,
13 хавае ліхоту ў сэрцы сваім, увесь час прыдумляе благое, сваркі расьсявае.
14 Таму зьнянацку прыйдзе на яго загуба, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе яму аздараўленьня.
15 Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго:
16 вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, ру́кі, што праліваюць кроў нявінную,
17 сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое,
18 сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.
19 Сыне мой, захавай прыказаньні ба́цькі твайго і не пакідай закон маці тваёй,
20 навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю.
21 Калі пойдзеш, яны павядуць цябе, калі ляжаш спаць, будуць пільнаваць цябе, калі абудзішся, будуць гаварыць да цябе.
22 Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,
23 каб захаваць цябе ад жанчыны ліхой, ад лісьлівага языка чужаніцы.
24 Няхай не пажадае сэрца тваё прыгажосьці яе, няхай ня ўхопіць яна цябе вейкамі сваімі,
25 бо з прычыны распусьніцы галеюць да бохана хлеба, і чужаложніца цікуе на дарагую душу.
26 Ці схавае хто агонь у запазуху, каб не загарэлася адзеньне ягонае?
27 Ці можа хто хадзіць па распаленым вугольлі, не апёкшы ступняў сваіх?
28 Так і той, хто ўваходзіць да жонкі бліжняга свайго, хто дакранаецца да яе, не пазьбегне ка́ры.
29 Не пагарджаюць злодзеем, калі ён крадзе, каб насыціць душу сваю, калі ён галодны,
30 але злоўлены, сямікроць аддасьць, аддасьць усю маёмасьць дому свайго.
31 Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды; загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.
32 Біцьцё і сорам знойдзе ён сабе, і ганьба яго ня змыецца,
33 бо рэўнасьць раз’юшвае мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,
34 ня гляне ён на ніякую аднагароду і адкіне дары, хоць іх павялічыш.

Кніга Прыповесьцяў, 6 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.