Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 12 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Добры знойдзе ласку ў ГОСПАДА, але чалавека зламыснага Ён асудзіць.
2 Ня будзе стаяць чалавек бязбожнасьцю, а корань праведных не захістаецца.
3 Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.
4 Думкі праведных слушныя, намеры бязбожнікаў падступныя.
5 Словы бязбожнікаў цікуюць на кроў, але вусны пра́вых ратуюць іх.
6 Паваленыя бязбожнікі, і няма іх, а дом праведных будзе стаяць.
7 Хваляць чалавека паводле розуму ягонага, але той, хто мае ліхое сэрца, будзе пагарджаны.
8 Лепей быць простым і працаваць на сябе, чым выдаваць сябе за паважнага і ня мець хлеба.
9 Праведнік рупіцца пра жыцьцё быдла свайго, а нутро бязбожных бязьлітаснае.
10 Хто абрабляе сваю зямлю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму.
11 Бязбожнік жадае [злавіць у] пасткі ліхоцьця, а корань праведных прыносіць [плод].
12 Ліхадзей заблытаецца праз правіны вуснаў сваіх, а праведнік выйдзе з бяды.
13 З плоду вуснаў сваіх чалавек насыціцца дабром, і праца рук чалавека зьвернецца да яго.
14 Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае пара́ду.
15 Гнеў неразумнага выяўляецца адразу, а разумны хавае зьнявагу.
16 Хто дыхае праўдаю, той выкажацца праўдзіва, а сьведка фальшывы хлу́сіць.
17 Ёсьць такі, што лапоча і раніць як мечам, а язык мудрага лечыць.
18 Вусны праўдамоўныя трываць будуць вечна, а язык хлусьлівы — імгненьне.
19 Ашуканства ў сэрцы тых, якія задумляюць ліхоту, а ў тых, якія радзяць мір, — радасьць.
20 Не спаткае праведніка нічога благога, а ў бязбожніка будзе поўна няшчасьцяў.
21 Агіда для ГОСПАДА вусны хлусьлівыя, а тыя, што дзейнічаюць сумленна, падабаюцца Яму.
22 Чалавек разумны прыхоўвае веданьне, а сэрца дурняў абвяшчае глупства.
23 Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.
24 Смутак у сэрцы чалавека прыгнятае яго, а добрае слова разьвяселіць яго.
25 Праведнік мае перавагу над бліжнім сваім, а шлях бязбожнікаў зводзіць іх саміх.
26 Гультай не сьпячэ ўпалява́нага, а маёмасьць чалавека руплівага каштоўная.
27 На сьцежцы праведнасьці — жыцьцё, і на шляху яе няма сьмерці.

Кніга Прыповесьцяў, 12 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.