Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 15 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Язык мудрых прыносіць веды, а вусны неразумных выказваюць глупства.
2 Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.
3 Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — залама́ньне духа.
4 Неразумны грэбуе настаўленьнем ба́цькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.
5 У доме праведніка шмат багацьця, а ў набытках бязбожніка — замяша́ньне.
6 Вусны мудрых сеюць веды, а сэрца бязглуздых не такое.
7 Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы пра́вых Яму даспадобы.
8 Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.
9 Таму, хто ўхіляецца з дарогі, — строгая ка́ра, і той, хто дакараньне ненавідзіць, — памрэ.
10 Адхлань і пекла перад [вачыма] ГОСПАДА, а тым больш сэрцы сыноў чалавечых.
11 Насьмешнік ня любіць таго, хто яго дакарае, і да мудрых ня пойдзе.
12 Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты.
13 Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.
14 Усе дні прыгнечанага ліхія, а ў каго добра на сэрцы, у таго заўсёды бяседа.
15 Лепш малое ў страху ГОСПАДАВЫМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога.
16 Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю.
17 Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.
18 Шлях гультая́ як жываплот з церня, а сьцежка пра́вых — гладкая.
19 Мудры сын — радасьць для ба́цькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.
20 Дурасьць — радасьць для невука, а чалавек разумны ідзе простай дарогай.
21 Бяз ра́ды руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.
22 Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае.
23 Сьцежка жыцьця ў разважлівага [вядзе] ўгару, каб пазьбегнуць адхлані, якая ў доле.
24 ГОСПАД развальвае дом пыхліўцаў, а мяжу ўдавы Ён вызначае.
25 Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].
26 Нішчыць свой дом сквапны да зыску, а хто ненавідзіць падарункі, будзе жыць.
27 Сэрца праведніка разважае адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту.
28 ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе.
29 Сьвятло вачэй радуе сэрца, і добрая вестка ўмацоўвае косьці.
30 Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.
31 Хто адкідае настаўленьне, грэбуе душою сваёю, а хто слухае дакараньняў, здабывае розум.
32 Страх ГОСПАДАЎ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.

Кніга Прыповесьцяў, 15 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.