Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 10 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Не прыносяць карысьці скарбы бязбожныя, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.
2 Не дазволіць ГОСПАД галадаваць душы праведніка, але адкіне жаданьні бязбожнікаў.
3 Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае.
4 Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво — сын ганебны.
5 Дабраславенствы — на галаве праведнага, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.
6 Памяць пра праведніка дабраслаўлёная, а імя бязбожнікаў спарахнее.
7 Мудры сэрцам прыймае прыказаньні, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.
8 Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто кры́віць шляхі свае, будзе выяўлены.
9 Хто міргае вачыма, той робіць прыкрасьць, і той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.
10 Вусны праведніка — крыніца жыцьця, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.
11 Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.
12 У вуснах разумнага знаходзіцца мудрасьць, а кій — на сьпіне бязглуздага.
13 Мудрыя захоўваюць веданьне, а вусны неразумнага вядуць да загубы.
14 Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, загуба для бедных —галеча іхняя.
15 Праца праведніка вядзе да жыцьця, набытак бязбожніка — да грэху.
16 На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.
17 Хто хавае нянавісьць, у таго вусны хлусьлівыя, а хто паклёп разносіць, той дурань.
18 У мностве словаў не пазьбегнеш грэху, а хто стрымлівае вусны свае, той разважлівы.
19 Язык праведніка — адборнае срэбра, а сэрца бязбожніка нічога ня вартае.
20 Вусны праведнага пасьвяць многіх, а бязглуздыя паміраюць ад нястачы розуму.
21 Дабраславенства ГОСПАДАВА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.
22 Радасьць для дурня — учынкі ганебныя, а для чалавека разумнага — мудрасьць.
23 Тое, чаго баіцца бязбожнік, прыйдзе на яго, а прагненьні праведных споўняцца.
24 Калі пранясецца віхор, дык ня будзе больш бязбожніка, а праведнік мае вечны падмурак.
25 Як воцат для зубоў і як дым для вачэй, так гультай для тых, што яго пасылаюць.
26 Страх ГОСПАДАЎ памнажае дні, а гады бязбожнікаў скароцяцца.
27 Чаканьне праведнікаў — радасьць, а спадзяваньне бязбожнікаў загіне.
28 Шлях ГОСПАДАЎ — апора для беззаганных і загуба для злачынцаў.
29 Праведнік не пахісьнецца навекі, а бязбожнікі ня будуць жыць на зямлі.
30 Вусны праведніка памнажаюць мудрасьць, а язык падступны будзе адсечаны.
31 Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а вусны бязбожнікаў — падступнасьць.

Кніга Прыповесьцяў, 10 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.