Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 20 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй.
2 Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.
3 Дзеля холаду гультай ня хоча араць, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.
4 Намеры ў сэрцы чалавека — глыбокія воды, але разумны чалавек вычэрпвае іх.
5 Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці?
6 Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго.
7 Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, расьцярушвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту.
8 Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»?
9 Неаднолькавыя ва́гі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА.
10 Нават у юнака па паводзінах можна зразумець, ці чыстыя, ці пра́выя справы ягоныя.
11 Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць, — ГОСПАД зрабіў і адно, і другое.
12 Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.
13 «Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адыдзецца, тады хва́ліцца.
14 Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.
15 Забяры адзеньне яго, бо ён паручы́ўся за чужога, і за чужынца вазьмі закла́д ад яго.
16 Салодкі чалавеку хлеб ашуканства, але потым пяском напоўняцца вусны ягоныя.
17 Думкі ўмацоўваюцца пара́дамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.
18 Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.
19 Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.
20 Спадчына, спачатку пасьпешліва здабытая, ня будзе пры канцы дабраслаўлёная.
21 Не кажы: «Я адплачу́ за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён вы́бавіць цябе.
22 Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя ва́гі, і ша́лі падманлівыя — ня добра.
23 Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой?
24 Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбава́ньне, а пасьля абяцаньня разважаць.
25 Мудры валадар расьцярушыць бязбожнікаў і зьверне на іх кола [малатарнае].
26 Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра.
27 Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.
28 Слава юнакоў — сіла іхняя, а веліч старых — сівізна.
29 Вы́тні і раны — лекавальная масьць ад ліхоты, і ўдары ў глыбіню нутра.

Кніга Прыповесьцяў, 20 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.