Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 24 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 бо пра злачыннасьць думае сэрца іхняе, і пра ліхоту вусны іхнія гавораць.
2 Мудрсьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца,
3 і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.
4 Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].
5 Таму з разважлівасьцю вядзі вайну тваю, і пры мностве дарадцаў — выратаваньне.
6 Занадта высокая мудрасьць для неразумнага, ён не раскрывае ў брамах вуснаў сваіх.
7 Хто задумляе рабіць ліхое, таго называюць зламысным.
8 Намеры бязглуздага — грэх, і [намеры] блюзьне́ра — агіда для чалавека.
9 Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.
10 Ратуй узятых на сьмерць, і ці ж не пашкадуеш тых, якія сказа́ныя на загубу?
11 Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных?
12 Еш мёд, сыне мой, бо ён добры, і соты салодкія для паднябеньня твайго.
13 Гэтак сама веданьне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.
14 Не цікуй, бязбожніку, каля жытла праведніка, не спусташай месца супачынку ягонага,
15 бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце.
16 Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой, і няхай ня цешыцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца,
17 бо часам убачыць ГОСПАД, і будзе [гэта] ліхім у вачах Ягоных, і Ён адверне гнеў Свой ад яго.
18 Не абурайся на ліхотнікаў і не зайздросьці бязбожнікам,
19 бо ня будзе будучыні ліхому, і сьветач бязбожнікаў стухне.
20 Бойся ГОСПАДА, сыне мой, і валадара, і ня зьвязвайся са змоўшчыкамі,
21 бо неспадзявана прыйдзе на іх загуба, і бедства ад іх абодвух хто можа ведаць.
22 Гэта таксама для мудрых: нядобра зважаць на аблічча ў судзе.
23 Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.
24 А тымі, што дакараюць, будуць захапляцца, і зыйдзе на іх шчодрае дабраславенства.
25 У вусны цалуе той, хто адказвае шчырымі словамі.
26 Выканай працу тваю вонках [дому] і скончы яе на полі тваім, а пасьля пабудуй дом твой.
27 Ня сьведчы без прычыны супраць бліжняга твайго, і не падманвай вуснамі тваімі.
28 Не кажы: “Як ён мне зрабіў, так і я зраблю яму, аддам чалавеку паводле справаў яго”.
29 Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,
30 і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.
31 І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне:
32 «Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы ру́кі, паляжыш.
33 і прыйдзе, як валацу́га, беднасьць твая, і няста́ча твая — як чалавек узброены».

Кніга Прыповесьцяў, 24 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.