Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 18 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Дурань ня хоча застанаўляцца, а толькі каб выявіць розум свой.
2 Калі прыходзіць бязбожнік, прыходзіць пагарда, і разам з сорамам — ганьба.
3 Словы вуснаў чалавечых — глыбокія воды, крыніца мудрасьці — бурлівы ручай.
4 Нядобра зважаць на аблічча бязбожнага, каб паваліць праведнага на судзе.
5 Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.
6 Вусны дурня — загуба ягоная, а мова ягоныя — пастка для душы яго.
7 Словы пляткара́ — як прысма́кі, яны зыходзяць у глыб нутра.
8 Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.
9 Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.
10 Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, уяўляецца яна яму як муры́ высокія.
11 Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджа́е славу.
12 Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму.
13 Дух чалавека пераносіць немач сваю, але дух маркотны хто можа ўзьняць.
14 Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.
15 Падарунак чалавека дае яму прастору і да вялікіх прывядзе яго.
16 Першы ў спрэчцы сваёй [падаецца] справядлівым, але прыйдзе бліжні ягоны і выспрабуе яго.
17 Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.
18 Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як зава́лы ў замку́.
19 З плоду вуснаў сваіх насыціць чалавек нутро сваё, з прыбыткаў губаў сваіх насыціцца.
20 Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.
21 Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.
22 Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба.
23 Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.

Кніга Прыповесьцяў, 18 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.