Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 26 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Як птушка пераляціць і як ластаўка паляціць, так праклён беспрычынны ня збудзецца.
2 Пуга — для каня, аброць — для асла, а кій — на сьпіну дурня.
3 Не адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ты падобным да яго.
4 Адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ён мудрым у вачах сваіх.
5 Падціна́е сабе ногі і п’е шкоду сваю той, хто праз ру́кі дурня слова пасылае.
6 Няроўныя ногі кульгавага, таксама пры́казка ў вуснах дурня.
7 Як прывязваць каме́нь да вяроўкі, так аддаваць пашану дурню.
8 Як калючка ў руцэ п’янага, так прыказка ў вуснах дурня.
9 Вяльможны робіць усё: і дурня наймае, і мінака наймае.
10 Як сабака вяртаецца да вані́таў сваіх, так дурань паўтарае дурасьць сваю.
11 Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.
12 Гультай кажа: «Леў на шляху! Леў на плошчы!»
13 Дзьверы варочаюцца на завесах сваіх, а гультай — на ложку сваім.
14 Гультай хавае руку сваю ў місе, і яму цяжка падняць яе да вуснаў сваіх.
15 Гультай мудрэйшы ў сваіх вачах за сямёх, што адказваюць з разуменьнем.
16 Хапа́е сабаку за вушы той, хто мяшаецца ў чужую спрэчку.
17 Як вар’ят, які кідае агонь, стрэлы і сьмерць,
18 так чалавек, які падманвае бліжняга свайго і кажа: «Гэта я жартую».
19 Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара́, зва́дка сьціхае.
20 Вугаль — для жару, дровы — для агню, а чалавек сварлівы — для распальваньня спрэчкі.
21 Словы пляткара́ — як прысма́кі, яны зыходзяць у глыб нутра.
22 Як гліна, паліваная срэбрам з жужалем, так гарачыя вусны і ліхое сэрца.
23 Ненавісьнік прыкрываецца вуснамі сваімі, а ў нутры сваім рыхтуе ашуканства.
24 Калі ён робіць лагодным голас свой, ня вер яму, бо сем брыдотаў у сэрцы ягоным.
25 [Чыя] нянавісьць прыхоўваецца ашуканствам, таго ліхота выявіцца перад грамадою.
26 Хто капа́е я́му, той уваліцца ў яе, і хто пакоціць каме́нь, на таго ён вернецца.
27 Брахлівы язык ненавідзіць пакрыўджаных ім, і вусны лісьлівыя вядуць да загубы.

Кніга Прыповесьцяў, 26 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.