Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 13 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 З плоду вуснаў сваіх чалавек будзе жыві́цца дабром, а душа ліхадзеяў — гвалтам.
2 Хто захоўвае вусны свае, захоўвае душу сваю, а хто шырока адкрывае рот свой, будзе мець зьнішчэньне.
3 Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.
4 Праведнік ненавідзіць слова хлусьлівае, а бязбожнік ганьбіць і зьневажае [сябе].
5 Праведнасьць захоўвае таго, хто беззаганны ў шляху [сваім], а бязбожнасьць губіць грэшніка.
6 Адзін выдае сябе за багатага, нічога ня маючы, іншы выдае сябе за беднага, маючы шмат багацьця.
7 Выкуп душы чалавека — багацьце ягонае, а бедны пагрозы ня чуе.
8 Сьвятло праведных радасна зьзяе, а сьветач бязбожнікаў стухне.
9 Пыхлівасьць толькі да зва́дкі прыводзіць, а ў тых, што пара́ды прыймаюць, — мудрасьць.
10 Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбірае яго рукою сваёю, — памнажае яго.
11 Спадзяваньне, якое доўжыцца, — боль сэрца, а зьдзейсьненае жаданьне — дрэва жыцьця.
12 Хто пагарджае Словам, той будзе зьнішчаны, а хто баіцца прыказаньняў, атрымае ўзнагароду.
13 Закон мудрага — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.
14 Добры розум дае зычлівасьць, а шлях ліхадзеяў цяжкі.
15 Кожны разумны дзейнічае з веданьнем, а дурны выяўляе неразумнасьць.
16 Бязбожны пасланец трапляе ў бяду, а верны пасол — аздараўленьне.
17 Галеча і ганьба таму, хто адкідае настаўленьне, а той, хто прыймае дакараньні, будзе ў пашане.
18 Споўненае жаданьне — асалода для душы, але адвярнуцца ад зла — агіда для дурня.
19 Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.
20 Ліха гоніцца за грэшнікамі, а праведным будзе аднагароджана дабром.
21 Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных.
22 Многа хлеба і на ніве бедных, але некаторыя гінуць, бо няма суду.
23 Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.
24 Праведнік есьць і насычае душу сваю, а нутро бязбожнікаў будзе ў нястачы.

Кніга Прыповесьцяў, 13 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.