Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


2-е Пасланне Пятра | 1 глава

Пераклад Біблейскай камісіі


1 Сíман Пётр, раб і Апостал Іісуса Хрыста, — тым, якія адно́лькава кашто́ўную, як і наша, веру прынялí па пра́веднасці Бога нашага і Спасіцеля Іісуса Хрыста́:
2 благада́ць і мір вам няхай прымно́жацца праз пазна́нне Бога і Хрыста Іісуса, Госпада нашага.
3 Пако́лькі Божая сіла Яго адары́ла нас усім неабхо́дным для жыцця́ і набо́жнасці праз пазна́нне Таго, Хто паклíкаў нас сла́ваю і даскана́ласцю,
4 якімі яна дала́ нам найвялíкшыя і кашто́ўныя абяца́нні, каб праз іх вы ста́лі ўдзе́льнікамі Божай прыроды, аддалíўшыся ад пану́ючага ў све́це растле́ння пажа́длівасцю, —
5 то вы, прыклада́ючы да гэтага ўсе намага́нні, пакажы́це ў ве́ры вашай дабрадзе́йнасць, у дабрадзе́йнасці — разва́жлівасць,
6 у разва́жлівасці — устры́манасць, ва ўстры́манасці — цярплíвасць, у цярплíвасці — набо́жнасць,
7 у набо́жнасці — браталю́бства, у браталю́бстве — любо́ў.
8 Бо калі гэта ў вас ёсць і прымнажа́ецца, то яно не пакíне вас бяздзе́йнымі і бяспло́днымі ў пазна́нні Госпада нашага Іісуса Хрыста́;
9 а ў кім няма́ гэ́тага, той сляпы́, блізару́кі, забы́ў пра ачышчэ́нне ране́йшых грахоў сваіх.
10 Таму, браты́, яшчэ больш стара́йцеся, каб ваша паклíканне і абра́нне стала трыва́лым; робячы так, вы ніколі не спатыкняце́ся,
11 бо так адкры́ецца вам свабо́дны ўваход у ве́чнае Царства Госпада нашага і Спасіцеля Іісуса Хрыста.
12 Таму я ніколі не пераста́ну нага́дваць вам пра гэта, хоць вы тое ве́даеце і ўмацава́ны ў гэтай íсціне.
13 Але нале́жным лічу́, пакуль застаю́ся ў гэтай цяле́снай хацíне, абуджа́ць вас напамíнам,
14 ве́даючы, што неўзаба́ве забра́на будзе ў мяне хацíна, як і Гасподзь наш Іісус Хрыстос адкры́ў мне.
15 Буду ж намага́цца, каб і пасля майго адыхо́ду, вы заўсёды ме́лі ў сабе памяць пра гэта.
16 Бо мы абвясцíлі вам сілу і прышэ́сце Госпада нашага Іісуса Хрыста, не за хíтра спле́ценымі ба́йкамі пасле́даваўшы, а бы́ўшы све́дкамі Яго ве́лічы.
17 Бо Ён прыня́ў ад Бога Айца паша́ну і сла́ву, калі ад ве́лічнай славы прыйшоў да Яго вось такі голас: "Гэта Сын Мой узлю́блены, Якога Я ўпадаба́ў".
18 І гэты голас, які прыйшоў з нябёсаў, чулі мы, калі былí з Ім на свято́й гары́.
19 Яшчэ мы маем наймацне́йшае праро́чае сло́ва, і вы добра ро́біце, звярта́ючыся да яго, як да свяцíльніка, што ззяе ў цёмным ме́сцы, паку́ль не пачне́ днець і не ўзы́дзе ра́нішняя зорка ў сэ́рцах вашых,
20 ве́даючы перш за ўсё тое, што нія́кае прароцтва ў Пісанні не дапуска́е асабíстага тлумачэ́ння.
21 Бо ніколі праро́цтва не было́ абве́шчана па волі чалаве́чай, а прамаўля́лі яго святы́я Божыя людзі, натхнёныя Ду́хам Святы́м.

2-е Саборнае Пасланне святога Апостала Пятра, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.