Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Яана | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Просьле гэтага пайшоў Ісус за мора Ґалілейскае Тыверады.
2 I вялікі груд пайшоў за Ім, бо бачылі знакі, што Ён чыніў над хворымі.
3 Ісус жа ўзышоў на гару і там сядзеў з вучанікамі Сваімі.
4 Бліжылася ж Пасха, сьвята юдэйскае.
5 Тады Ісус, узьняўшы вочы Свае й пабачыўшы, што вялікі груд ідзець да Яго, кажа Піліпу: «Скуль мы купім букаткаў, каб яны маглі есьці?»
6 Казаў жа гэта, прабуючы іх, бо ён ведаў, што маніўся ўчыніць.
7 Піліп адказаў Яму: «Букаткаў за дзьвесьце дынароў ня стане ім, каб кажны зь іх крыху дастаў».
8 Кажа Яму адзін із вучанікаў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пётры:
9 «Ё дзяцюк тут, што мае пяць ячных букаткаў і дзьве рыбкі, але што гэта на так шмат?»
10 Ісус сказаў: «Загадайце, каб людзі ўзьляглі». Было шмат травы на тым месцу. Дык людзі ўзьляглі ў ліку каля пяцёх тысячаў.
11 Ісус, узяўшы букаткі і ўчыніўшы падзяку, раздаў вучанікам, а вучанікі лежачым; і таксама рыбкі, колькі хацелі.
12 I, як пад'елі, кажа вучанікам Сваім: «Зьбярыце тыя кавалкі, што засталіся, каб нічога не загінула».
13 Яны зьберлі й напоўнілі двананцаць поўных кашоў кавалкамі зь пяцёх букаткаў, што засталіся ў тых, каторыя елі.
14 Тады людзі, бачачы знак, што Ісус учыніў, казалі: «Гэта запраўды прарока, каторы меў прыйсьці на сьвет».
15 Ісус; жа, ведаючы, што маніліся прыйсьці і няць Яго, каб пастанавіць за караля, ізноў адыйшоў на гару адзін.
16 Як жа настаў вечар, вучанікі Ягоныя зышлі над мора
17 I, увыйшоўшы ў струг, плылі на другі бок мора, да Капернауму. I ўжо сьцямнела, і Ісус ня прыходзіў да іх.
18 Мора ж хвалявалася, бо веяў вялікі вецер.
19 Адплыўшы каля дваццаць пяцёх або трыццаць стадаў, яны абачылі, што Ісус ішоў па мору і бліжыўся да стругу, і спалохаліся.
20 Але Ён сказаў ім: «Гэта Я, ня бойцеся».
21 I ўзялі Яго ахвотна да стругу, і зараз струг быў на месцу, куды яны ськіраваліся.
22 Назаўтрае груд, што стаяў на другім баку мора, абачылі, што ня было іншага струга, апрача таго, у каторы ўвыйшлі вучанікі Ягоныя, і што Ісус ня ўвыйшоў у струг з вучанікамі Сваімі, але вучанікі Ягоныя адплылі адны.
23 Іншыя, адылі, лодкі прыплылі з Тыверады блізка да тога месца, ідзе елі хлеб, як дзякі ўчыніў Спадар.
24 Затым, як груд абачыў, што там ня было Ісуса ані вучанікаў Ягоных, увыйшлі ў струг і прыбылі да Капернауму, шукаючы Ісуса.
25 I, знайшоўшы Яго на другім баку мора, сказалі Яму: «Раббі, калі Ты прыбыў сюды?»
26 Адказаў ім Ісус і сказаў: «Запраўды, запраўды кажу вам: вы шукаеце Мяне не затым, што бачылі знакі, але затым, што елі з букаткаў і пад'елі.
27 Працуйце не на ежу, каторая гіне, але на ежу, што застаецца да жыцьця вечнага, каторую Сын Людзкі дасьць вам; бо на Ім паклаў пячаць Ацец, Бог».
28 Дык сказалі Яму: «Што нам рабіць, каб спраўляць справы Божыя?»
29 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Гэта ё справа Божая, каб вы верылі ў Таго, каго Ён паслаў».
30 Яны ж сказалі Яму: «Што ж за знак чыніш, каб мы бачылі й верылі Табе? што Ты дзееш?
31 Айцове нашы елі манну на пустыні, як напісана: ,Даў ім хлеб ізь неба есьці'».
32 Тады Ісус сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: не Масей даў вам хлеб ізь неба, але Ацец Мой даець вам праўдзівы хлеб ізь неба;
33 Бо хлеб Божы ё тый, што зыходзе зь неба і даець жыцьцё сьвету».
34 I сказалі Яму: «Спадару, давай нам хлеба гэтага заўсёды».
35 Ісус сказаў ім: «Я хлеб жыцьця; хто прыходзе да Мяне, ніяк ня будзе прагці, і хто вера ў Мяне, ніколі ня будзе сьмягці.
36 Але Я сказаў вам, што вы й бачылі Мяне, і ня верыце.
37 Усе, што даець Імне Айцец, да Мяне прыйдзе, і прыходзячага да Мяне ня выжану вон,
38 Бо Я зышоў зь неба не каб чыніць волю Сваю, але волю таго, хто паслаў Мяне.
39 I гэта ё воля таго, хто паслаў Мяне, каб із усяго, што Ён даў Імне, нічога ня згубіць, але ўскрысіць апошняга дня;
40 Бо гэта ё воля Айца Майго, каб кажны, што бача Сына і вера ў Яго, меў жыцьцё вечнае; і Я ўскрышу яго апошняга дня».
41 Юдэі наракалі на Яго за тое, што Ён сказаў: «Я хлеб, што зышоў зь неба».
42 I казалі яны: «Ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, каторага айца й маці мы знаем? Як жа Ён кажа: ,Я зышоў зь неба' ?»
43 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Не наракайце мяжсобку.
44 Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі не пацягне яго Айцец Мой, што паслаў Мяне; і Я ўскрышу яго апошняга дня.
45 У прарокаў напісана: ,І ўсі будуць навучаны Богам.' Кажны, каторы чуў ад Айца і навучыўся, прыходзе да Мяне.
46 Не, каб хто бачыў Айца, апрача таго, каторы ё з Богам; Тый бачыў Айца.
47 Запраўды, запраўды кажу вам: хто вера ў Мяне, мае жыцьцё вечнае.
48 Я хлеб жыцьця.
49 Айцове вашы елі манну на пустыні і памерлі.
50 Гэта ё хлеб, што зыходзе зь неба; хто будзе есьці яго, не памрэць.
51 Я — хлеб жыцьця, што зышоў зь неба; калі хто будзе есьці гэты хлеб, будзе жыць на векі. Хлеб жа, каторы Я дам, ё цела Мае, каторае Я аддам за жыцьцё сьвету».
52 Тады Юдэі сьперачаліся мяжсобку, кажучы: «Як можа гэты даць нам цела есьці?»
53 Дык Ісус сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: калі не ясьце цела Сына Людзкога і ня п'іце крыві Ягонае, ня маеце жыцьця ў сабе.
54 Хто есьць цела Мае і п'ець кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўскрышу яго апошняга дня;
55 Бо цела Мае запраўды ё ежа, і кроў Мая запраўды ё піценьне.
56 Хто есьць цела Мае і п'ець кроў Маю, перабывае ў Імне, і Я ў ім.
57 Як жывы Айцец паслаў Мяне, і Я жыву Айцом, таксама хто есьць Мяне, будзе жыць таксама Імною.
58 Гэта хлеб, што зышоў зь неба. Не як айцове елі й памерлі: хто есьць гэты хлеб, будзе жыць на векі».
59 Гэта сказаў Ён у бажніцы, вучачы ў Капернауме.
60 Затым шмат хто з вучанікаў Ягоных, чуючы, казалі: «Цяжкое гэта слова! хто можа слухаць гэта?»
61 Але Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што вучанікі Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: «Ці гэта ўражае вас?
62 Што ж, калі б вы абачылі Сына Людзкога ўзьіходзячага туды, ідзе быў уперад?
63 Гэта дух, што ажыўляе; цела нічога не памагае. Словы, што Я кажу вам, ё дух і жыцьцё.
64 Але з памеж вас ё некатрыя, што ня вераць». Бо Ісус спачатку ведаў, хто няверучыя, і хто ізрадзе Яго.
65 I сказаў: «Затым Я кажу вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі ня будзе гэта дана яму ад Айца».
66 Адгэтуль шмат хто з вучанікаў Ягоных адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі зь Ім.
67 Тады Ісус сказаў двананцацём: «Ці вы таксама хочаце адыйсьці?»
68 Сымон Пётра адказаў Яму: «Спадару, да каго мы пойдзем ? Словы жыцьця вечнага Ты маеш,
69 I мы ўверылі й пазналі, што Ты Сьвяты Божы».
70 Ісус адказаў ім: «Ці не двананцацёх абраў Я вас, адзін із вас, адылі, дзявал».
71 Сказаў жа празь Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты маніўся выдаць Яго, будучы адзін із двананцацёх.

Евангеля подле сьвятога Яана, 6 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.