Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Яана | 9 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I, праходзячы, абачыў чалавека, нявіснога ад нараджэньня.
2 I вучанікі папыталіся ў Яго, кажучы: «Раббі, хто ізграшыў, ён, ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся нявісны?»
3 Ісус адказаў: «Ані гэты ізграшыў, ані бацькі ягоныя, але каб выяўлены былі ўчынкі Божыя на ім.
4 Я маю спраўляць справы Таго, хто паслаў Мяне, пакуль ё дзень; надыходзе ноч, калі ніхто ня будзе спраўляць.
5 Пакуль Я на сьвеце, Я сьвятліня сьвету».
6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, і зрабіў балотца ізь сьліны, і памазаў балотцам, як масьцяй, вочы нявісному,
7 I сказаў яму: «Ідзі, умыйся ў копані Сылоам (што перакладаецца: Пасланы)». Дык ён пайшоў, і ўмыўся, і прышоў празерыўшы.
8 Затым суседзі а тыя, што звычайна бачылі яго ўперад, што ён быў убогі, сказалі: «Ці ня тый ён, што сядзеў а прасіў?»
9 Некатрыя казалі: «Гэта ён», а іншыя казалі: «Не, але падобны да яго»; тый жа сказаў: «Гэта я».
10 Тады яны сказалі яму: «Як твае вочы адчыніліся?»
11 Ён адказаў: «Чалавек, званы Ісус, зрабіў балотца, памазаў вочы мае і сказаў імне: Ддзі да Сылоаму і ўмыйся'. Затым я пайшоў, умыўся й празерыў».
12 Тады сказалі яму: «Ідзе Ён?» Ён кажа: «Ня ведаю».
13 Вядуць яго, былога нявіснога, да фарысэяў.
14 А была сыбота таго дня, калі Ісус зрабіў балотца і ачысьціў вочы яму.
15 I фарысэі ізноў пыталіся ў яго, як ён празерыў. I ён сказаў ім: «Ён паклаў балотца на вочы мае, і я ўмыўся, і бачу».
16 Тады некатрыя з фарысэяў сказалі: «Гэны чалавек не ад Бога, бо сыботы не дзяржыць». Іншыя казалі: «Як можа грэшны чалавек чыніць такія знакі?» I быў падзел памеж іх.
17 Затым ізноў кажуць нявісному: «Што ты кажаш праз тога, што адчыніў вочы табе?» I ён сказаў: «Ён прарока».
18 I ня верылі Юдэі узглядам яго, што ён быў нявісны і празерыў, пакуль не пагукалі бацькоў таго, што празерыў.
19 I пыталіся ў іх, кажучы: «Гэта сын вашы, праз каторага вы кажаце, што ён быў нявісны? Дык як ён цяпер бача?»
20 I адказалі бацькі ягоныя, і сказалі: «Мы ведаем, што гэты сын нашы і што ён радзіўся нявісны;
21 Але як ён цяпер бача, ня ведаем, альбо хто адчыніў яму вочы, мы ня ведаем; пытайцеся ў яго, ён вырослы, сам празь сябе скажа».
22 Бацькі ягоныя казалі гэта, бо баяліся Юдэяў; бо Юдэі ўжо згадзіліся, што, калі б хто вызнаў Яго за Хрыста, тый меў бы быць вылучаны з бажніцы.
23 Затым бацькі ягоныя сказалі; «Ён вырослы, выпытавайце ў яго»
24 Дык удругава пагукалі чалавека, што быў нявісны, і сказалі яму: «Уздай хвалу Богу, мы ведаем, што гэны чалавек грэшны».
25 Ён жа адказаў: «Ці Ён грэшны, я ня ведаю; адно ведаю, што, будучы нявісны, цяпер бачу».
26 I сказалі яму ізноў: «Што Ён зрабіў табе? як адчыніў табе вочы?»
27 Ён адказаў ім: «Я ўжо казаў вам, і вы не пачулі? чаму ізноў хочаце чуць? ці ня зычыце вы стаць вучанікамі Ягонымі?»
28 I вылаялі яго, і сказалі: «Ты вучанік Гэнага, а мы Масеявы вучанікі.
29 Мы ведаем, што Масеям казаў Бог, а праз Гэнага мы ня ведаем, скуль Ён».
30 Адказаў чалавек ім: «Гэта й дзіўна, што вы ня ведаеце, скуль Ён, а Ён адчыніў імне вочы.
31 Мы ведаем, што Бог грэшнікаў ня слухае; але калі хто баіцца Бога й волю Ягоную паўніць, таго слухае.
32 Ад веку ня чувана, каб хто адчыніў вочы нявісному ад нараджэньня.
33 Калі б Ён ня быў ад Бога, ня мог бы чыніць нічога».
34 Адказалі яны й сказалі яму: «У грахох ты ўвесь нарадзіўся, і ты вучыш нас?» I выкінулі яго вон.
35 Пачуў Ісус, што выкінулі яго вон, і, знайшоўшы яго, сказаў: «Верыш ты ў Сына Людзкога?»
36 Гэты адказаў і сказаў: «А хто Ён, Спадару, каб я ўверыў у Яго?»
37 Сказаў яму Ісус: «I бачыў ты Яго, і Каторы гукае з табою — гэта Ён».
38 I ён сказаў: «Веру, Спадару!» і пакланіўся Яму.
39 I сказаў Ісус: «На суд прышоў Я на сьвет гэты, каб нявідомыя бачылі, а відучыя занявісьнелі».
40 I пачулі гэта тыя з фарысэяў, што былі зь Ім, і сказалі Яму: «Няго ж і мы нявісныя?»
41 Сказаў ім Ісус: «Калі б вы былі нявісныя, ня мелі б грэху; цяпер жа вы кажаце: ,Мы бачым', — грэх вашы застаецца.

Евангеля подле сьвятога Яана, 9 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.