Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другазаконьне | 16 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў гэтым месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.
2 Складзеш ахвяру пасхальную ГОСПАДу, Богу твайму, з авечак і цялят у месцы, якое Сам ГОСПАД, Бог твой, выбярэ, каб было там імя Яго.
3 Ня еш з ёю хлеба квашанага. Сем дзён будзеш есьці з гэтымі ахвярамі праснакі, хлеб бедаваньня, бо пасьпешна выйшаў ты з зямлі Эгіпецкай, каб ты памятаў пра дзень выхаду з зямлі Эгіпецкай усе дні жыцьця свайго.
4 Не павінна быць у цябе нічога кваснага ў-ва ўсіх межах тваіх на працягу сямі дзён; з мяса, якое будзе складзена ў ахвяру вечарам, у першы дзень, нічога няхай не застанецца праз ноч да раніцы.
5 Ня можаш ты складаць ахвяру Пасхі ў якім-колечы з гарадоў тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой,
6 але толькі ў тым месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб было там імя Ягонае, складзеш ахвяру Пасхі вечарам пры захадзе сонца ў той самы час, калі выйшаў ты з Эгіпту.
7 Сьпячы і зьеш на тым месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой; на раніцы ўстанеш і вернешся ў намёты свае.
8 Шэсьць дзён будзеш есьці праснакі, а на сёмы дзень будзе ўрачысты сход на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, не працуй [у гэты дзень].
9 Адлічыш сабе сем тыдняў ад таго дня, у якім серп пачне жаць збожжа,
10 і будзеш сьвяткаваць сьвята Тыдняў на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, з ахвярай паводле шчодрасьці рукі тваёй, складзенай згодна з тым, як дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.
11 Весяліся перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і ты, і сын твой, і дачка твая, i слуга твой, і служка твая, і лявіт, які ў вас, i прыбылец, і сірата, і ўдава, якая з табой у месцы, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае.
12 І нагадаеш сабе, што ты быў нявольнікам у Эгіпце, таму будзеш захоўваць і рабіць тое, што загадана табе.
13 Будзеш сьвяткаваць сьвята Намётаў сем дзён пасьля збору пладоў з току твайго і тоўчні тваёй.
14 У гэта сьвята будзеш банкетаваць ты, і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, таксама лявіт, чужынец, сірата і ўдава, якія жывуць у брамах тваіх.
15 Сем дзён будзеш сьвяткаваць сьвяты ГОСПАДУ, Богу твайму, у месцы, якое выбярэ Сам ГОСПАД; бо дабраслаўляць цябе будзе ГОСПАД, Бог твой, у-ва ўсіх пладах тваіх і ва ўсякай працы рук тваіх, і будзеш поўны радасьці.
16 Тры разы ў год няхай пакажацца кожны мужчына перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбярэ Сабе: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І ніхто няхай не прыходзіць да ГОСПАДА з пустымі рукамі.
17 І кожны няхай ахвяруе паводле таго, што будзе мець, паводле дабраславенства ГОСПАДА, Бога твайго, якое Ён дасьць табе.
18 У-ва ўсіх гарадах тваіх, якія дасьць табе ГОСПАД, Бог твой, паставіш судзьдзяў і загадчыкаў працы на ўсе пакаленьні, каб судзілі людзей судом справядлівым.
19 Не крыві закону. Не глядзі на асобу і на падарункі, якія засьляпляюць вочы мудрым і перакручваюць справы справядлівых.
20 Да справядлівасьці імкніся, каб ты жыў і атрымаў зямлю, якую дасьць табе ГОСПАД, Бог твой.
21 Не садзі сабе гаёў з якіх-колечы дрэваў каля ахвярнiка ГОСПАДА, Бога твайго, які збудуеш сабе.
22 Ня стаў сабе слупы, бо гэта ненавідзіць ГОСПАД, Бог твой.

Кніга Другазаконьне, 16 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.