Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Другазаконьне | 14 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Вы — дзеці ГОСПАДА, Бога вашага; ня будзеце рабіць нарэзы на скуры, выстрыгаць валасоў над вачыма вашымі па памёршых,
2 бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго, цябе Ён выбраў, каб стаўся ты асабліваю ўласнасьцю Ягонай спасярод усіх народаў на зямлі.
3 Ня еш нічога паганага.
4 Вось зьвяры, якія вы можаце есьці: вол, баран, каза,
5 алень, сарна, буйвал, лань, казуля, антылёпа, горны казёл.
6 Можаце есьці кожную жывёлу, якая мае разьдзеленыя капыты і на абодвух капытах глыбокі разрэз, і тую жывёлу, якая жуе жвайку, можаце есьці.
7 Але некаторых, якія жуюць жвайку і маюць разьдзеленыя капыты з глыбокім разрэзам, такіх як вярблюд, заяц і тушканчык, ня ешьце, таму што хоць яны жуюць жвайку, але капыты ў іх не разьдзелены, яны для вас нячыстыя.
8 Сьвіньня таксама, хоць капыты ў яе разьдзеленыя, але не жуе жвайку, будзе для вас нячыстай; мяса яе ня ешьце і падліны не датыкайцеся.
9 З усіх жывёлаў, якія ў вадзе, ешьце ўсіх, якія маюць плаўнікі і луску.
10 А тых, што без плаўніка і лускі, ня ешьце, бо яны для вас нячыстыя.
11 Усе чыстыя птушкі — ешьце.
12 Спасярод птушак ня будзеце есьці: арла, грыфа і марскога арла,
13 каршука і сокала паводле роду іх,
14 і ўсякага крука паводле роду яго,
15 страуса, саву, чайкі і ястраба з гатункамі яго,
16 пугача, ібіса і лебедзя,
17 і пэлікана, і сіпа, і рыбалова,
18 чаплі і бусла з гатункамі яго, і ўдода, і кажана.
19 Кожная жужла крылатая для вас нячыстая, ня будзеце яе есьці.
20 Усякія птушкі чыстыя можаце есьці.
21 Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе чужынцу, які здарыцца ў мясцовасьці тваёй, або прадасі чужому, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
22 Выдзяляй дзясятую частку з усіх пладоў насеньня, з таго, што зямля штогод родзіць,
23 і еш перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, на тым месцы, якое Ён выбярэ, каб было там імя Ягонае, дзесяціну збожжа твайго, і віна, і алівы, і першароднай жывёлы, і авечак тваіх, каб навучыўся ты ў-ва ўсе дні баяцца ГОСПАДА, Бога твайго.
24 Калі ж далёкай будзе дарога твая і ня зможаш гэта прынесьці на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой, каб там было імя Ягонае, і калі ГОСПАД, Бог твой, дабраславіў цябе,
25 то памяняй гэта на срэбра, і вазьмі срэбра ў руку тваю, і ідзі на месца, якое выбярэ ГОСПАД, Бог твой,
26 і купляй там за гэта срэбра ўсё, чаго жадае душа твая, ці з жывёлы, ці з авечак, таксама віно і сікеру, ды ўсё, чаго жадае душа твая; і будзеш есьці там перад ГОСПАДАМ, Богам тваім, і будзеш весяліцца ты і ўся сям’я твая.
27 І не пакідай лявіта, які ў брамах тваіх, бо ён ня мае часткі ані спадчыны з табою.
28 Пад канец трэйцяга году адлажы ўсе дзесяціны з пладоў трэйцяга году і пакінь у сьценах жытла твайго.
29 І прыйдзе лявіт, бо ён ня мае часткі і спадчыны з табой, прыйдзе чужынец, сірата або ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, і будуць яны есьці і наядуцца, каб дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай працы рукі тваёй, якую будзеш рабіць.

Кніга Другазаконьне, 14 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.