Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 5 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 каб меў ты разважлівасьць, і вусны твае захавалі веданьне.
2 Бо вусны распусьніцы ацякаюць мёдам, і паднябеньне яе мякчэйшае за алей,
3 але канец яе горкі, як палын, і востры, як меч двусечны.
4 Ногі ейныя да сьмерці зыходзяць, а стопы ейныя на пекла абапіраюцца.
5 Як яна не разумее сьцежкі жыцьця, дык хістаюцца крокі яе, і ты ня можаш ведаць іх.
6 Дык вось цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і не адыходзьцеся ад словаў вуснаў маіх.
7 Аддалі ад яе шлях твой, і не падыходзь да дзьвярэй дому яе,
8 каб не аддаць годнасьці тваёй іншым і гадоў тваіх — бязьлітаснаму,
9 каб не сыцелі чужынцы з сілы тваёй, і з працы тваёй — у доме чужым.
10 І будзеш ты потым стагнаць, калі будуць зьняможаныя цела тваё і сілы твае.
11 І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем.
12 Ня слухаў я голасу настаўнікаў маіх, і не прыхіляў я вуха майго да тых, што вучылі мяне.
13 Ледзь ня трапіў я ў вялікае няшчасьце сярод грамады́ і народу!»
14 Пі ваду з крыніцы тваёй, тую, што цячэ з калодзежу твайго.
15 Навошта крыніцам тваім разьлівацца на вуліцы, а ручаям цячы па плошчах?
16 Няхай яны служаць толькі табе, а не чужынцам разам з табою.
17 Няхай крыніца твая будзе дабраслаўлёная, і цешся жонкай маладосьці тваёй.
18 Яна — ла́ня ласкавая і са́рна прыгожая, грудзі ейныя няхай напойваюць цябе ў-ва ўсякую часіну, у каханьні яе мей асалоду заўсёды.
19 Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы?
20 Бо перад вачамі ГОСПАДА шляхі чалавека, Ён ведае ўсе крокі яго.
21 Бязбожніка схопяць ягоныя ўласныя правіны, і ён зьвязаны путамі грахоў сваіх.
22 Ён памрэ без настаўленьня і будзе блукаць дзеля вялікай глупоты сваёй.

Кніга Прыповесьцяў, 5 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.