Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 3 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.
2 Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,
3 і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.
4 Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім і не абапірайся на розум свой.
5 Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
6 Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.
7 Гэта будзе здароўем для цела твайго і спасіленьнем косткам тваім.
8 Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх,
9 і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном.
10 Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДАВА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе,
11 бо каго любіць ГОСПАД, таго кара́е, як бацька, які спагада́е сыну.
12 Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне.
13 Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата.
14 Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.
15 Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава.
16 Шляхі яе — шляхі прыемныя, і ўсе сьцежкі ейныя — супакой.
17 Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе.
18 ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам.
19 Яго веданьнем расчыніліся бяздоньні і аблокі імгляць расою.
20 Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.
21 І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй.
22 Тады пойдзеш бясьпечна шляхам сваім, і нага твая не пахісьнецца.
23 Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.
24 Не спалохаешся раптоўнага страху і загубы бязбожнікаў, калі яна прыйдзе,
25 бо ГОСПАД будзе спадзяваньнем тваім і захавае нагу тваю ад пасткі.
26 Не адмаўляй у дабрадзействе таму, хто патрабуе, калі рука твая мае сілу зрабіць гэта.
27 Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе.
28 Не надумляй ліхоцьця супраць бліжняга твайго, калі ён жыве пры табе бясьпечна.
29 Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога.
30 Не зайзросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага са шляхоў ягоных,
31 бо ГОСПАД брыдзіцца крывадушным, а з пра́вымі Ён сябруе.
32 Праклён ГОСПАДАЎ на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе.
33 Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае.
34 Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя насіць будуць ганьбу.

Кніга Прыповесьцяў, 3 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.