Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 29 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Калі памнажаюцца праведнікі, радуецца народ, а калі пануе бязбожнік, народ стогне.
2 Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьніцамі, распускае маёмасьць.
3 Валадар правасудзьдзем умацоўвае зямлю, а чалавек, які [любіць] дары, руйнуе яе.
4 Чалавек, які лісьлівіць бліжняму свайму, стаўляе сетку нагам ягоным.
5 У злачынстве ліхога чалавека пастка [для яго], а праведнік сьпявае і радуецца.
6 Праведнік ведае справу ўбогіх, а бязбожнік і ня думае ведаць [яе].
7 Блюзьнеры ўзбураюць горад, а мудрыя ўтаймоўваюць гнеў.
8 Мудры чалавек, судзячыся з неразумным, і злуецца, і сьмяецца, і ня мае спакою.
9 Людзі крывавыя ненавідзяць беззаганнага, а пра́выя дбаюць пра душу ягоную.
10 Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрымлівае яго на пазьней.
11 Калі пан зважае на словы фальшывыя, тады бязбожныя ўсе, што служаць яму.
12 Бядак і прыгнятальнік сустракаюцца, сьвятло вачам іх абодвух дае ГОСПАД.
13 Валадар, які су́дзіць убогіх паводле праўды, умацуе пасад свой на вякі.
14 Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.
15 Калі памнажаюцца бязбожнікі, памнажаюцца злачынствы, але праведнікі ўбачаць падзеньне іх.
16 Кара́й сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.
17 Без [прароцкага] ві́дзежу народ неаке́лзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлівы.
18 Словамі ня будзе настаўлены слуга, бо хоць зразумее, але ня дасьць адказу.
19 Ці бачыў ты чалавека, хуткага на словы? На дурня большая надзея, чым на такога.
20 Калі з маленства песьціць слугу свайго, урэшце, той станецца гаспадаром.
21 Гняўлівы чалавек усчына́е звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.
22 Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.
23 Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душу́ сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].
24 Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.
25 Шмат хто шукае аблічча пана, але ГОСПАД су́дзіць чалавека.
26 Агіда для праведнікаў — чалавек беззаконны, а для бязбожніка агідны той, што [ідзе] простым шляхам.

Кніга Прыповесьцяў, 29 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.