Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 2 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 прыхіляючы вуха тваё да мудрасьці і схіляючы сэрца тваё да разважлівасьці,
2 калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу,
3 калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця,
4 тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.
5 Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.
6 Ён захоўвае цьвярозы розум пра́вым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна.
7 Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх.
8 Тады зразумееш праведнасьць, суд і справядлівасьць, і кожны шлях добры,
9 калі ўвойдзе мудрасьць у сэрца тваё, і веданьне ўсьцешыць душу тваю.
10 Разважлівасьць будзе пільнаваць цябе, і розум будзе захоўваць цябе,
11 каб выратаваць цябе ад шляху ліхога і ад чалавека, які гаворыць хлусьліва,
12 ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры,
13 якія цешацца, робячы злое, і радуюцца з ліхіх учынкаў,
14 у якіх шляхі крывыя і якія блукаюцца на сьцежках сваіх,
15 каб выратаваць цябе ад чужой жанчыны і ад чужаніцы, што гаворыць лісьліва,
16 якая пакінула сябра маладосьці сваёй і забылася на запавет Бога свайго.
17 Бо дом яе нахіліўся да сьмерці, і шлях ейны — да мёртвых;
18 усе, хто да яе ўваходзяць, назад не вяртаюцца і не знаходзяць сьцежак жыцьця.
19 Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў,
20 бо пра́выя будуць жыць на зямлі, і беззаганныя застануцца на ёй.
21 А бязбожныя будуць вынішчаны з зямлі, ліхадзеі будуць выкарэнены з яе.

Кніга Прыповесьцяў, 2 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.