Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 31 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Пілішчане ж ваявалі з Ізраелям, і ўцяклі мужы Ізраельскія ад Пілішчан, і палі забітыя на гары Ґілвоа.
2 I дагналі Пілішчане Саўлу а сыноў ягоных, і забілі Пілішчане Ёнафана а Авінадава а Малхішуа Саўлянкоў.
3 I бітва Саўлу стала цяжкой, і знайшлі яго стралцы з луку, і ён быў зранены стралцамі.
4 І сказаў Саўла збрайношу свайму: «Агалі свой меч і пракалі мяне ім, каб ня прышлі гэтыя неабрэзаныя, і не пракалолі мяне, і ня зьдзекаваліся зь мяне». Але збрайноша не хацеў, бо надта баяўся. I ўзяў Саўла меч, і паў на яго.
5 I абачыў збрайноша ягоны, што Саўла памер, і сам паў на свой меч, і памер ізь ім.
6 Гэтак памер таго дня Саўла, і тры сыны ягоныя, і збрайноша ягоны, а таксама і ўсі людзі ягоныя таго самаго дня заразом.
7 I абачылі мужы Ізраельскія, каторыя на другім баку даліны і каторыя на другім баку Ёрдану, што людзі Ізраельскія ўцяклі і што памерлі Саўла а сыны ягоныя, і пакінулі месты свае і ўцяклі, і прышлі Пілішчане й заселі ў іх.
8 I сталася назаўтрае, што прышлі Пілішчане абдзіраць забітых, і знайшлі Саўлу а трох сыноў ягоных, забітых на гары Ґілвоаскай,
9 I сьцялі яму галаву, і зьдзерлі зброі ягоныя, і паслалі па зямлі Пілісцкай навокал, каб агаласіць праз гэта ў доме балваноў сваіх і люду.
10 I палажылі зброі ягоныя ў доме Астарты, а цела ягонае прымацавалі да сьцяны Веф-Шану.
11 I пачулі празь яго жыхары Явішу Ґілеадзкага, праз тое, што ўчынілі Пілішчане із Саўлам,
12 I падняліся ўсі людзі дужыя, і йшлі ўсю ноч, і ўзялі цела Саўлава а целы сыноў ягоных ізь сьцяны Веф-Шану, і прышлі да Явішу, і спалілі іх там.
13 I ўзялі косьці іхныя, і пахавалі пад тамарыскам у Явішу, і поставалі сем дзён.

Першая кніга Самуэлява, 31 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.