Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Руціна | 4 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I Воаз узышоў да брамы, і сядзеў там. I вось, ідзець міма сваяк, праз каторага Воаз гукаў. I сказаў яму: «Зайдзіся сюды й сядзь тут, чалавеча». Тый зайшоўся й сеў.
2 I ўзяў дзесяцёх чалавекаў із старцоў месцкіх, і сказаў: «Сядзьце гэтта». I яны селі.
3 I сказаў сваяку: «Часьць поля брата нашага Елімелеха прадаець Наомі, што зьвярнулася з палёў Моаўскіх.
4 Дык я сказаў: “Адкрыю вуху твайму, кажучы: купі перад седзячымі і перад старцамі люду майго”. Калі выкупіш, выкупляй; а калі ня выкупіш, азнаймі імне, і я буду ведаць; бо апрача цябе, няма каму выкупіць, а па табе я». I тый сказаў: «Я выкуплю».
5 I сказаў Воаз: «У дзень куплі поля з рукі Наомі, і Рут Моаўлянку, жонку памерлага, маеш купіць, каб аднавіць імя памерлага ў спадку ягоным».
6 I сказаў тый сваяк: «Не магу выкупіць сабе, каб не папсаваць свайго собскага спадку; выкупі ты сабе, што я меў выкупіць, бо я не магу выкупіць».
7 I гэтак калісь было ў Ізраеля пры выкупе альбо пры мене, дзеля спаўненьня якое справы: адзін разуваў бот свой і даваў другому, і гэта было сьветчаньням у Ізраеля.
8 I сказаў тый сваяк Воазу: «Купі сабе»; і зьняў бот свой.
9 'I сказаў Воаз старцом а ўсяму люду: «Сьветкі вы цяпер, што я купіў усе Елімелехава й усе Хілёнава а Маглонава з рукі Наомі.
10 I таксама Рут Моаўлянку, жонку Маглонаву, купіў яе сабе за жонку, каб аднавіць імя памерлага ў спадку ягоным, і каб ня было адцята імя памерлага ад братоў ягоных і ад брамы месца ягонага; сьветкі вы сядні».
12 I сказаў увесь люд, каторы ля брамы, і старцы: «Мы сьветкі; хай дасьць СПАДАР жонку, што ўходзе ў дом твой, як Рахеля а як Лія, каторыя абедзьве збудавалі дом Ізраеляў. Прыдбавай багацьце ў Ефрафе, і хай славіцца імя твае ў Бэтлееме,
12 I хай будзе дом твой, як дом Перэца, каторага нарадзіла Тамара Юдзе, ад тога насеньня, каторае дасьць табе СПАДАР ад гэтае маладзіцы».
13 I ўзяў Воаз Рут, і яна стала жонкаю ягонай. I ўвыйшоў ён да яе, і СПАДАР даў ёй цяжарнасьць і яна нарадзіла сына.
14 I сказалі жанкі Наомі: «Дабраславёны СПАДАР, каторы не спабыў цябе выкупіцеля сядні! I будзе імя ягонае ў Ізраелю!
15 Ён будзе табе асьвяжэньням душы й жывіць будзе сівізну тваю; бо нарадзіла нявестка твая, каторая цябе любе, каторая табе лепшая за сямёх сыноў».
16 I ўзяла Наомі дзецянё гэтае, і палажыла яго на ўлоньне свае, і была яму за няньку.
17 I далі суседкі яму імя, кажучы: «У Наомі нарадзіўся сын», і назвалі імя ягонае: Овід. Ён бацька Еса, айца Давідавага.
18 I во род Перэцаў: Перэц нарадзіў Гэцрона;
19 I Гэцрон нарадзіў Рама; і Рам нарадзіў Амінадава;
20 I Амінадаў нарадзіў Нагшона; і Нагшон нарадзіў Салмона;
21 I Салмон нарадзіў Воаза; I Воаз нарадзіў Овіда;
22 I Овід нарадзіў Еса; I Есэ нарадзіў Давіда.

Кніга Руціна, 4 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.