Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Яана | 20 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Першага ж дня тыдня Марыя Магдалена прыходзе да гробу рана нараніцы, як яшчэ было цемна, і бача — камень адкочаны ад гробу.
2 Дык бяжыць і прыходзе да Сымона Пётры а да другога вучаніка, каторага любіў Ісус, і кажа ім: «Узялі Спадара з гробу, і ня ведаем, ідзе паклалі».
3 Тады вышаў Пётра а другі вучанік і прышлі да гробу.
4 I абодва беглі разам, але другі вучанік бег баржджэй за Пётру, і прышоў да гробу першы.
5 I, нахінуўшыся, абачыў палотны лежачыя; але ня ўвыйшоў.
6 Тады прыходзе Сымон Пётра, ідучы за ім, і ўвыйшоў у гроб, і бача палотны лежачыя.
7 А хустку, што была на галаве Ягонай, не з палотнамі лежачую, але складзеную асобна.
8 Тады ўвыйшоў і другі, што ўперад прышоў да гробу, і абачыў, і ўверыў.
9 Бо яны яшчэ ня зналі Пісьма, што Яму належыла ўскрэсьці зь мертвых.
10 Дык вучанікі пайшлі ізноў двору.
11 Але Марыя стаяла знадворку ля гробу, плачучы. I як плакала, нахінулася да гробу.
12 I бача двух ангілаў, у белі седзячых, адзін ля ўзгалоўя, а другі ля ног, ідзе ляжала цела Ісусава.
13 I яны кажуць ёй: «Жонка, чаго ты плачаш?» Кажа ім: «Бо ўзялі Спадара майго, і ня ведаю, ідзе паклалі Яго».
14 Сказаўшы гэта, яна абярнулася назад і бача, што стаіць Ісус, але ня ведала, што гэта быў Ісус.
15 Ісус кажа ёй: «Жонка, чаго ты плачаш? каго шукаеш?» Думаючы, што гэта гараднічы, кажа Яму: «Спадару, калі ты вынес Яго адгэтуль, скажы імне, ідзе паклаў Яго, і я вазьму Яго».
16 Кажа ёй Ісус: «Марыя!» Абярнуўшыся, яна кажа пагэбрэйску: «Рабуні!», што знача: «Вучыцелю!
17 Ісус кажа ёй: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ ня ўзьнёсься да Айца Свайго; але йдзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Свайго і да Айца вашага, і да Бога Свайго і да Бога вашага».
18 Прыходзе Марыя Магдалена, наказуючы вучанікам, што бачыла Спадара, і Ён гэта сказаў ёй.
19 Увечары таго дня, што быў першым днём тыдня, із страху перад Юдэямі, дзьверы былі замкнёныя, ідзе былі вучанікі, прышоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: «Супакой вам!»
20 I, сказаўшы гэта, Ён паказаў ім рукі а бок. I ўсьцешыліся вучанікі, абачыўшы Спадара.
21 Тады сказаў ім узноў: «Супакой вам! як Мяне паслаў Айцец, і Я пасылаю вас».
22 I сказаўшы гэта, дыхнуў на іх, і кажа ім: «Прыйміце Духа Сьвятога.
23 Каму даруеце грахі, дараваныя ім; каму задзяржыце, задзяржаныя».
24 Хама ж, адзін із двананцацёх, званы Блізьнюк, ня быў зь імі, як прыходзіў Ісус.
25 Казалі яму іншыя вучанікі: «Мы бачылі Спадара». Ён жа сказаў ім: «Калі не абачу на руках Ягоных знаку ад гваздоў, і не ўкладу палца свайго ў раны ад гваздоў, і не ўкладу рукі свае ў бок Ягоны, не паверу».
26 I за восьмі дзён ізноў былі вучанікі ў доме, і Хама зь імі. Прыходзе Ісус, як дзьверы былі замкнёныя; і стаў пасярэдзіне, і сказаў: «Супакой вам!»
27 Адлі кажа Хаме: «Выцягні палец свой сюды, і глянь на рукі Мае, і выцягні руку сваю, і ўкладзі ў бок Мой; і ня будзь нявернікам, але вернікам».
28 Адказаў Хама і сказаў Яму: «Спадар мой і Бог мой!»
29 Кажа яму Ісус: «Ты ўверыў, бо абачыў Мяне; дабраславёныя, што ня бачылі і ўверылі».
30 Шмат іншых знакоў учыніў таксама Ісус перад вучанікамі Сваімі, каторыя не запісаныя ў кнізе гэтай.
31 Але гэтыя запісаныя, каб вы верылі, што Ісус ё Хрыстос, сын Божы, і каб, верачы, мелі жыцьцё ў імя Ягонае.

Евангеля подле сьвятога Яана, 20 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.