Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Нэгэміна | 1 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Словы Негэмы Гахалёнка. I сталася месяца Кісьлева, дваццатага году, і быў я ў Сусе, у сталічным месьце.
2 I прышоў Ганані, адзін із братоў маіх, ён і колькі чалавекаў зь Юдэі. I папытаўся я ў іх празь Юдэяў, што ўцяклі, каторыя былі застаўшыся ад палону, і празь Ерузалім.
3 I яны сказалі імне: «Засталыя, што засталіся ад палону там у краю, у вялікім ліху а паганьбеньню; сьцяна Ерузалімская разбурана, і брамы яго спалены цяплом».
4 I сталася, як я пачуў гэтыя словы, што я сеў, і плакаў, і быў у жалобе дні, і поставаў, і маліўся да Бога нябёснага,
5 I казаў: «Я малю Цябе, СПАДАРУ, Божа нябёсны, вялікі а страшны Бог, што заховуе змову а міласэрдзе да тых, што любяць Яго й дзяржаць расказаньні Ягоныя!
6 Хай вушы Твае будуць уважлівыя, і вочы Твае адчыненыя, каб Ты мог чуць малітву слугі Свайго, каторай я малюся перад Табою цяпер дзень і ноч за сыноў Ізраелявых, слугаў Тваіх, і спавядаюся з грахоў сыноў Ізраелявых, каторымі мы грашылі супроці Цябе, і я, і дом айца майго грашылі.
7 Мы вельма спракудзіліся ў Цябе й не дзяржалі расказаньняў ані ўставаў, ані судоў, каторыя Ты расказаў слузе Свайму Масею.
8 Успомні ж слова, каторае Ты казаў слузе Свайму Масею, кажучы: “Калі вы Ізгрэшыце, Я расьцярушу вас памеж народаў;
9 Калі ж навернецеся да Мяне і будзеце дзяржаць расказаньні Мае й паўніць іх, то хоць бы вы выгнаны былі на край неба, і стуль зьбяру вас, і прывяду вас на месца, каторае Я абраў, каб вітала там імя Мае!”
10 Яны ж слугі Твае а люд Твой, каторы Ты выкупіў сілаю Сваёю вялікаю і рукою Сваёю магутнаю.
11 О, Спадару! я малю Цябе, хай будзе вуха Твае ўважлівае да малітвы слугі Твайго і да малітваў слугаў Тваіх, каторыя зычаць баяцца імені Твайго. I дай дасьпех, я малю Цябе, слузе Свайму цяпер, і даруй яго ласкаю ў ваччу гэтага чалавека». Я ж быў чашнікам каралеўскім.

Кніга Нэгэміна, 1 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.