Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Нэгэміна | 2 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сталася ў месяцу Нісане, дваццатага году Артаксэркса караля, што віно было перад ім. I я падняў віно, і падаў каралю; і ня бываў смутны перад ім.
2 I сказаў імне кароль: «Чаму відзеньне ў цябе смутнае, а ты ня хворы? Гэта нічога іншага, як смутак на сэрцу». Я надта спалохаўся.
3 I сказаў каралю: «Хай жывець кароль на векі! Як ня быць смутным відзеньню майму, калі места, дом грабоў бацькоў маіх, спустошана, і брамы яго спалены цяплом!»
4 I сказаў імне кароль: «Чаго ж ты хочаш?» Я памаліўся Богу нябёснаму,
5 і сказаў каралю: «Калі здаецца добрым каралю, і калі слуга твой знайшоў ласку ў ваччу тваім, то пашлі мяне да Юдэі да места грабоў бацькоў маіх, і я адбудую яго».
6 I сказаў імне кароль, — караліца таксама сядзела ля яго: «Як доўга ты будзеш у дарозе, і калі зьвернешся?» I люба гэта было перад відзеньням караля, і паслаў мяне, і я прызначыў яму час.
7 Адлі я сказаў каралю: «Калі ласка каралёва, хай дадуць імне лісты да вайводаў за Ракою, каб мяне прапусьцілі, пакуль я дайду да Юдэі,
8 І ліст да Асафа, загадніка лясамі, каб ён даў імне дзерва зрабіць балькі да брамаў гораду каторы ля дому, і на сьцяну места, і на дом, у каторы я ўвыйду». I даў імне кароль, подле добрае рукі Бога майго да мяне.
9 I прышоў я да зарэчных вайводаў, і даў ім лісты каралеўскія. Кароль жа паслаў з імною вайводцаў а коньнікаў.
10 I пачуў Санвалат, Гороніт а Това, слуга Амонскі, і ім было вельмі прыкра, што прышоў чалавек глядзець дабра сыном Ізраелявым.
11 I прышоў я да Ерузаліму. I, прабыўшы там тры дні,
12 Устаў я ночы з крыхою людзёў з імною і нікому не сказаў, што Бог мой палажыў імне на сэрца зрабіць Ерузаліму; жывёлы ж ня было з імною ніякае, апрача тае, на каторай я ехаў.
13 I праехаў я ночы пераз браму Даліны перад жаралом Драконавым да брамы Гнаявое; і агледзеў я разбураныя сьцены Ерузаліму і яго брамы, спаленыя цяплом.
14 I пад’ехаў я да брамы Жарала і да каралеўскае копані; але ня было месца прайсьці жывёле, каторая была пад імною;
15 I я падняўся ночы ля цур’я, і агледзеў сьцяну, і зьвярнуўся, і праехаў брамаю Даліны, і зьвярнуўся.
16 I дзяржаўцы ня ведалі, куды я хадзіў і што я рабіў: я дагэнуль не азнайміў ані Юдэям, ані сьвятаром, ані паном, ані дзяржаўцам, ані іншым, што рабілі работу.
17 Тады сказаў я ім: «Вы бачыце гароту, у якой мы, што Ерузалім спустошаны і брамы яго спаленыя цяплом; пайдзіце, і збудуйма сьцяну Ерузаліму, і ня будзе балей у паніжэньню».
18 Тады я азнайміў ім праз руку Бога майго, што была добрай да мяне, а таксама словы каралеўскія, што ён казаў імне. I яны сказалі: «Станьма й будуйма». I пасілілі рукі свае на дабро.
19 I пачуў Санвалат, Гороніт а Това, слуга Амонскі, і Ґешэм Арабін, і насьміхаліся з нас, і грэбавалі намі, і гукалі: «Што гэта за дзела, каторае вы робіце? Ці ня бунтуецеся супроці караля?»
20 Я даў ім адказ і сказаў ім: «Бог нябёсны, Ён дасьць нам дасьпех, і мы, слугі Ягоныя, станем і будзем будаваць; а вам нямаш дзелі ані права, ані памяткі ў Ерузаліме».

Кніга Нэгэміна, 2 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.