Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Нэгэміна | 10 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І Тыя, што прылажылі пячаці: Негэма-Тыршафа Гахалёнак а Сэдэка,
2 Сэрая, Азара, Ярэма,
3 Пашгур, Амара, Малхія,
4 Гаттуш, Шэваня, Малух,
5 Гарым, Мерэмоф, Овада,
6 Данель, Гіннэфон, Борух,
7 Мешулам, Аўя, Міямін,
8 Маазя, Вілґай, Шэмая; гэта сьвятарове.
9 I Левітаве: Ешуа Азанёнак, Біннуй із сыноў Гэнададавых, Кадмель.
10 І браты іхныя: Шэваня, Года, Келіта, Пелая, Ганан,
11 Міха, Рэгоў, Гашава,
12 Заккур, Шэрэва, Шэваня,
13 Года, Ван, Веніну.
14 Галавы люду: Парош, Пагаф-Моаў, Елам, Заффу, Бані,
15 Вун, Азґад, Бевай,
16 Адоня, Біґвай, Адын,
17 Атэр, Гэзэка, Азур,
18 Года, Гашум, Бецай,
19 Гарыф, Анафоф, Невай,
20 Маґпяш, Мешулам, Гэзыр,
21 Мешэзавель, Садок, Ядуа,
22 Пелата, Ганан, Аная,
23 Гося, Гананя, Гашуў,
24 Галогеш, Пілга, Шовек,
25 Рэгум, Гашаўна, Маасэя,
26 А Ага, Ганан, Анан,
27 Малух, Гарым, Ваана.
28 I іншы люд, сьвятарове, Левітаве, брамнікі, пяюны, нефінеі а ўсі, што аддзяліліся ад людаў зямлі да Права Божага, жонкі іхныя, сынове іхныя а дачкі іхныя, — усі, што маглі цяміць,
29 Яны дзяржаліся братоў сваіх, паноў сваіх, і абавязаліся кляцьбою а прысягаю хадзіць у Праве Божым, даным Масеям, слугою Божым, і заховаваць, і паўніць усі расказаньні СПАДАРА, Спадара нашага, і суды Ягоныя, і ўставы ягоныя;
30 I не аддаваць дачок сваіх людам зямлі, і дачок іхных ня браць сыном сваім;
31 I як люды зямлі будуць прывозіць прадаваць у сыботу тавары альбо якую еміну, ня браць у іх у сыботу альбо ў сьвяты дзень; і пакінуць сяўбу сёмага году і кажны доўг.
32 I прынялі мы сабе расказаньне, даваць ад сябе па трайціне сыкля на службу дому Бога нашага:
33 На хлябы Выкладу, на кажначасны хлебны аброк а на кажначаснае ўсепаленьне, на сыботы, на маладзікі, на сьвяты, на сьвятыя рэчы, і на аброкі за грэх на залашчаньне Ізраелю, і на ўсялякую работу ў доме Бога нашага.
34 I кінулі на жэрабя памеж сьвятароў, Левітаў а люду праз абраканьне дроў, даставу да дому Бога нашага ў прызначаным часе, год у год, па дамох айцоў нашых, паліць на аброчніку СПАДАРА, Бога нашага, як напісана ў Законе,
35 I каб прыносіць пачаткі зямлі нашае і пачаткі ўсялякіх пладоў усялякага дзерва, з году ў год, да дому СПАДАРОВАГА,
36 I першакоў із сыноў нашых і із статку нашага, як напісана ў Законе, і першакоў з буйнога й драбнога статку нашага прыводзіць да дому Бога нашага, да сьвятароў, што служаць у доме Бога нашага.
37 I прыносіць пачаткі цеста нашага, і аброкаў нашых, і плод усялякіх дзерваў, новага віна а алівы сьвятаром да сьвірнаў дому Бога нашага, і дзесяціны ізь зямлі нашае Левітам, каторыя дзесяціны тыя ж Левіты будуць мець у вусіх местах ралейніцтва нашага.
38 I сьвятар, сын Ааронаў, будзе пры Левітах, як Левітаве будуць браць дзесяціны, і Левітаве дадуць дзесяціну зь дзесяцінаў да дому Бога нашага, да сьвірнаў дому скарбу;
39 Бо да гэтых сьвірнаў будуць прыносіць сынове Ізраелявы а сынове Левітаў аброкі збожжа, новага віна а алівы; і там судзьдзе сьвятыні, служачыя сьвятары а брамнікі а пяюны. I мы не пакінем дому Бога нашага!

Кніга Нэгэміна, 10 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.