Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі вачыма нашымі, што разглядалі і да чаго дакраналіся ру́кі нашыя, пра Слова жыцьця.
2 І жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і зьявілася нам.
3 Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
4 І гэтае пішам вам, каб радасьць вашая была поўная.
5 І вось тое абяцаньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам, — Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім аніякае цемры.
6 Калі мы кажам, што маем супольнасьць з Ім, і ходзім у цемры, хлу́сім і ня робім праўды.
7 А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
8 Калі кажам, што ня маем грэху, падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.
9 Калі прызнае́м грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
10 Калі кажам, што мы не грашым, робім хлу́сам Яго, і слова Ягонага няма ў нас.

Першае паўсюднае пасланьне Апостала Яна, 1 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.