Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.
2 З гэтага вы пазна́еце Духа Божага: усякі дух, які прызнае́ Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога,
3 а ўсякі дух, які не прызнае́ Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, і гэта [дух] антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце.
4 Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.
5 Яны — ад сьвету, дзеля гэтага гавораць ад сьвету, і сьвет слухае іх.
6 Мы — ад Бога. Хто ведае Бога, той слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. З гэтага мы пазнае́м духа праўды і духа падма́ну.
7 Улюбёныя! Будзем любі́ць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто лю́біць, народжаны ад Бога і ведае Бога.
8 Хто ня лю́біць, той не пазнаў Бога, бо Бог ёсьць любоў.
9 У гэтым выявілася любоў Божая да нас, што Бог паслаў у сьвет Сына Свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго.
10 У гэтым любоў, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго як перамольваньне за грахі нашыя.
11 Улюбёныя! Калі Бог гэтак палюбіў нас, і мы павінны любі́ць адзін аднаго.
12 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.
13 З гэтага мы пазнае́м, што мы застаемся ў Ім, і Ён — у нас, што Ён даў нам ад Духа Свайго.
14 І мы бачылі і сьведчым, што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету.
15 Хто прызна́е, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым застаецца Бог, і ён — у Богу.
16 І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую ма́е да нас Бог. Бог ёсьць любоў, і хто застаецца ў любові, застаецца ў Богу, і Бог — у ім.
17 Дзеля гэтага дасканаліцца любоў сярод нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, гэткія і мы ў сьвеце гэтым.
18 Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.
19 Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.
20 Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня лю́біць брата свайго, якога бачыць, як можа любі́ць Бога, Якога ня бачыць?
21 І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто лю́біць Бога, любіў і брата свайго.

Першае паўсюднае пасланьне Апостала Яна, 4 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.