Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Прыповесьцяў | 9 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 закалола тое, што было на зарэз, зьмяшала віно і прыгатавала стол свой.
2 Паслала служак сваіх, кліча на дзядзінцу і на вышынях гарадзкіх:
3 «Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:
4 «Прыходзьце, ешце хлеб мой і піце віно, якое я зьмяшала,
5 пакіньце дурноту і жыві́це, і хадзіце шляхам розуму».
6 Хто павучае насьмешніка, сьцягвае на сябе прыкрасьць, а хто дакарае бязбожніка, запляміцца.
7 Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.
8 Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды.
9 Пачатак мудрасьці — страх ГОСПАДАЎ, і веданьне Сьвятога — розум.
10 Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго.
11 Калі будзеш мудры, для сябе будзеш мудры, а калі станеш насьмешнікам — сам будзеш мець шкоду.
12 Дурнота — жанчына крыклівая, неразумная і нічога ня ведае;
13 сядзіць каля дзьвярэй дому свайго на пасадзе, на вышынях гарадзкіх,
14 каб клікаць тых, што праходзяць дарогаю, што ідуць проста сьцежкамі сваімі:
15 «Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:
16 «Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».
17 І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.

Кніга Прыповесьцяў, 9 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.